29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бунт пачаўся, 80% у бой не ідуць»

8
«Бунт пачаўся, 80% у бой не ідуць»

Акупант расказаў жонцы аб жахах вайны і падмане камандавання.

Расейскі акупант расказаў жонцы аб жахах вайны і абурыўся падманам свайго камандавання.

Пра гэта сведчыць перахопленая тэлефонная размова, апублікаваная Галоўнай управай выведкі МА Украіны.

Захопнік скардзіцца на праблемы з псіхікай праз вайну ва Украіне. Паводле ягоных слоў, столькі нябожчыкаў, у тым ліку і разарваных, ён не бачыў яшчэ ніколі.

Расеец таксама абураны падманам з боку камандавання. “10 дня месяца зноў заробак прыйдзе, ну і зноў нас падманваюць. Па-ранейшаму. Планавалі 10 тысяч за дзень. А яны падманулі. Тут ужо рэальна бунт пачаўся. І 80% нават у бой не ідуць. І мы ў бой не ідзём. Я на будоўлі больш зарабляю", - скардзіцца акупант.

Ён таксама расказаў пра вялізныя страты ў многіх падраздзяленнях акупантаў: "Сяброў страціў многіх. 15-ю самарскую брыгаду наогул разбілі ўшчэнт. Проста адны нябожчыкі. Я такое ўбачыў - гэта страшна. Маладыя хлопцы. Я здаровы мужык - вар'яцею ад гэтага. Я плачу, раву кожны раз".

Захопнік дадаў, што на гэтай вайне ўвогуле нельга нікому давяраць: "Тут усе ворагі. Няма такога, каб "ЛНР", "ДНР" былі за Расею. Нічога такоўскага. Усе ворагі".

Акупант заявіў, што вызваліцца, як толькі скончыцца кантракт.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках