4 лiпеня 2022, панядзелак, 5:29
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Замена Пуціна ці распад: чым скончыцца вайна для РФ

10
Замена Пуціна ці распад: чым скончыцца вайна для РФ

Расея можа падзяліцца на некалькі незалежных дзяржаў.

Для РФ вайна ва Украіне скончыцца зменай улады і вывадам войскаў з акупаваных тэрыторый або падзелам Расеі на некалькі частак.

Пра гэта кіраўнік ГУР МА Кірыл Буданаў сказаў у інтэрв'ю «Украінскай праўдзе».

З ягоных слоў, у Расеі ёсць два варыянты.

«Першы - змена палітычнага кіраўніцтва пры фармальным захаванні тэрытарыяльнай цэласнасці Расеі. Падкрэсліваю - пры фармальным. Пры гэтым варыянце ўсё абвінавацяць асабіста Пуціна і найбліжэйшае ягонае асяроддзе і скажуць, што Расея ні пры чым. Будуць выводзіць войскі з усіх акупаваных тэрыторый усюды ў свеце. Акупаваныя тэрыторыі вернуцца ў тыя краіны, каму яны ў прынцыпе і належаць - у Грузію, у Японію, у Нямеччыну і гэтак далей», - заявіў Буданаў.

У гэтым варыянце Расея пачне аднаўляць функцыянаванне як цывілізаваная дзяржава.

«Пачне спачатку, скажам так. На пэўны прамежак часу гэта будзе працаваць. Далей нам пакажа толькі гісторыя. Другі варыянт - гэта падзел Расеі на тры і больш частак. Расея можа падзяліцца на тры і, магчыма, больш частак. На новыя незалежныя дзяржавы», - дадаў Буданаў.

Раней Буданаў заявіў, што ў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна былі іншыя, больш рэалістычныя варыянты дзеянняў у дачыненні да Украіны, але ён абраў зусім недарэчны варыянт адкрытай агрэсіі.

Асноўным аспектам плана Пуціна было не пазней, чым на трэці дзень захапіць адмінбудынкі Кіева, не пазней, чым на дзясяты дзень скончыць актыўную ваенную фазу, гэта значыць, цалкам знішчыць усякі супраціў.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».