23 красавiка 2024, aўторак, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў накормяць няякаснай курацінай?

26
Беларусаў накормяць няякаснай курацінай?
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

На адной з вядучых птушкафабрык краіны - сур'ёзныя праблемы з паморакам курэй.

На птушкафабрыцы «Агракамбінат Дзяржынскі» сур'ёзныя праблемы з паморакам курэй, паведамляе тэлеграм-канал Беларускага аб'яднання рабочых (БАР).

Як паведамляюць падпісчыкі канала, за апошні месяц паморак склаў больш за тысячу птушак. Ветэрынарныя лекары вытворчасці звязваюць гэта з пераходам на пастаўкі расейскіх камбікармоў замест украінскіх і еўрапейскіх.

«Большасць курэй пачала дохнуць пасля ўкаранення ў рацыён кармоў з Расеі. Іх давялося закупляць пасля таго, як спыніліся пастаўкі з Украіны. Якой якасці будзе прадукцыя, застаецца толькі здагадвацца».

Беларусам жа застаецца толькі спадзявацца на поспех, купляючы такую прадукцыю. Бо прадукцыя «Агракамбіната Дзяржынскі» была адной з самых недарагіх у Менскай вобласці.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках