25 красавiка 2024, Чацвер, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

BBC пацвярджае інфармацыю аб гібелі расейскага генерала-лётчыка

14
BBC пацвярджае інфармацыю аб гібелі расейскага генерала-лётчыка
КАНАМАТ БАТАШАЎ

Менавіта ён знаходзіўся ў збітым штурмавіку Су-25.

У небе над Украінай загінуў генерал-маёр вайскова-паветраных сіл Расеі ў адстаўцы Канамат Баташаў. Гэта сцвярджае BBC. Інфармацыю аб гібелі лётчыка пацвердзілі тры былыя падначаленыя Баташава. Мінабароны Расеі пакуль афіцыйна не пацвярджала гібель лётчыка.

У нядзелю 22 траўня генштаб узброеных сіл Украіны заявіў, што ў небе над Луганскай вобласцю быў збіты расейскі штурмавік Су-25. Пілот не паспеў катапультавацца, гаварылася ў паведамленні. У расейскіх тэлеграм-каналах неўзабаве з'явіліся паведамленні аб тым, што самалёт пілатаваў генерал Баташаў. «Стынгер на выхадзе з атакі, выбух у паветры і…усё», - расказаў удзельнік абмеркавання ў адным з каналаў, назваўшы імя пілота. Адміністратар выдаліў гэты каментар, але іншыя ўдзельнікі прадоўжылі абмеркаванне, выкарыстоўваючы ініцыялы К. Х. Б.

Як піша BBC, Баташаў стаў самым высокапастаўленым лётчыкам, аб гібелі якога стала вядома. Да выхаду ў адстаўку ён быў камандзірам авіяцыйнага палка. Яму было 63 гады. Пасля адстаўкі ён працаваў намеснікам старшыні ДТСААФ Пецярбурга і Ленінградскай вобласці па авіяцыі. Якім чынам 63-гадовы генерал у адстаўцы апынуўся за штурвалам Су-25 ва Украіне, незразумела. Былыя падначаленыя Баташава выказалі здагадку, што ён «проста не змог застацца ў баку». Вядома, што праз ваенкаматы і прыватныя вайсковыя кампаніі адстаўных афіцэраў прыцягваюць для ўдзелу ў вайне.

На аснове адкрытых крыніц BBC вядома аб гібелі ва Украіне сама меней 31 расейскага вайсковага лётчыка. Нягледзячы на заявы расейскага Мінабароны аб амаль поўным знішчэнні СПА і ВПС Украіны, заходнія выведкі па-ранейшаму мяркуюць, што Расея не заваявала поўнага панавання ў паветры. Украіна па-ранейшаму мае сучасныя сістэмы СПА, а таксама шматлікія ПЗРК. Украіна заяўляе аб тым, што былі збітыя 204 расейскія баявыя самалёты, у адкрытых крыніцах можна пацвердзіць гібель амаль 20 самалётаў. Мінабароны Расеі не каментуе гэтыя лічбы.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках