25 красавiка 2024, Чацвер, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Партызанім напоўніцу і прадаўжаем бараніць свае правы»

4
«Партызанім напоўніцу і прадаўжаем бараніць свае правы»
Фота: AFP

Лукашэнка загнаны ў кут і не мае шанцаў выстаяць.

Перспектыва Пуціна яго палохае, а ў бок Захаду дарога яму закрытая. Таракан спрабуе віхляць, нягледзячы на крытычнае становішча, піша Telegram-канал «Баста!»

З моманту выбараў у 2020 годзе Лукашэнка рабіў самастрэл за самастрэлам, пачынаючы ад унутранай вайны з беларусамі, заканчваючы міжнародным тэрарызмам. Карма яго дагоніць.

Гэта не той выпадак, калі ў яго ёсць хоць нейкія шанцы выстаяць, як ён гэта рабіў раней. Уся сусветная супольнасць засяроджаная на ліквідацыі дыктатараў і аднаўленні міру. На гэтых жа мэтах павінны быць засяроджаныя і мы. Ніхто і ніколі не даруе яму бясконцую колькасць злачынстваў, дапушчаных у дачыненні да беларусаў. Ён адкажа за ўсё.

Важна не губляць веру і прадаўжаць дзейнічаць. Усякае, нават самае маленькае дзеянне набліжае нас да перамогі. Партызанім напоўніцу і прадаўжаем бараніць свае правы.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках