19 красавiка 2024, Пятніца, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зводка Генштаба УСУ на стан вечару 24 траўня

1
Зводка Генштаба УСУ на стан вечару 24 траўня

Захоўваецца пагроза нанясення ракетных і авіяцыйных удараў з тэрыторыі Беларусі.

Аператыўная інфармацыя Генеральнага штаба УСУ датычна расейскага ўварвання на стан вечару 24 траўня 2012.

«Прадаўжаюцца 90 суткі гераічнага супрацьстаяння Украінскага народа расейскаму вайсковаму ўварванню. На Данецкім напрамку вораг прадаўжае вядзенне актыўных наступальных дзеянняў, спрабуе прарваць абарону нашых войскаў і выйсці на адміністрацыйныя межы Луганскай вобласці.

На Валынскім і Палескім кірунках сітуацыя істотных зменаў не зведала. Захоўваецца пагроза нанясення ворагам ракетных і авіяцыйных удараў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

На Северскім напрамку вораг прадаўжае чыніць захады для прыкрыцця адрэзка ўкраінска-расейскай мяжы і абсталявання апорных пунктаў на тэрыторыі Бранскай вобласці. Агрэсар нанёс авіяцыйныя ўдары па аб'ектах цывільнай і ваеннай інфраструктуры ў Сумскай вобласці. На Слабажанскім кірунку падраздзяленні ворага засяродзілі галоўныя намаганні на ўтрыманні занятых пазіцый.

На Харкаўскім і Славянскім напрамках вораг актыўных дзеянняў не праводзіў, вёў выведку і праводзіў мерапрыемствы для стварэння спрыяльных умоваў аднаўлення наступу. Учыніў артылерыйскі абстрэл падраздзяленняў Сілаў абароны ў раёне населенага пункта Цыркуны. Таксама вораг правёў выведку боем у раёне населенага пункта Пасека, панёс страты і адышоў.

На Данецкім напрамку вораг нанёс авіяцыйныя ўдары па аб'ектах цывільнай інфраструктуры ў населеных пунктах Краматорск, Ліман і Славянск.

На Ліманскім кірунку вораг актывізаваў вядзенне баявых дзеянняў. Пры падтрымцы артылерыі і авіяцыі вядзе наступ у напрамку населенага пункта Ліман. На Паўночнаданецкім напрамку, пры падтрымцы агню артылерыі, вораг вядзе наступ у напрамку населенага пункта Севераданецк, баявыя дзеянні прадаўжаюцца. На Бахмуцкім напрамку праціўнік надыходзіць у раёнах населеных пунктаў Ліпава і Белагораўка.

На Аўдзееўскім, Курахаўскім, Навапаўлаўскім і Запарожскім кірунках акупанты наносілі ўдары штурмавой і вайсковай авіяцыяй. У той самы час вораг не спыняе мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы пазіцый Сілаў абароны і цывільнай інфраструктуры ў раёнах населеных пунктаў Аўдзееўка, Пяскі і Мар'інка.

На Паўднёвабужскім кірунку вораг актыўных баявых дзеянняў не рабіў. Абстрэльваў нашы войскі з мінамётаў, рэактыўных сістэмаў залпавага агню, ствольнай артылерыі і вёў контрбатарэйную барацьбу. Нанёс авіяцыйны ўдар у раёне населенага пункта Мікалаеўка. Праводзіў мерапрыемствы ў інжынерным і лагістычным забеспячэнні сваіх войскаў.

На часова акупаванай тэрыторыі АР Крым вораг фармуе рэзервовыя падраздзяленні для вядзення баявых дзеянняў на тэрыторыі Украіны.

Акупанты прадаўжаюць парушаць правы грамадзянаў Украіны на часова занятых тэрыторыях – перашкаджаюць свабоднаму перамяшчэнню і ствараюць штучныя ўмовы для развіцця гуманітарнага крызісу.

Сілы абароны Украіны наносяць ворагу страты па ўсіх напрамках і гатовыя да любых зменаў аператыўнай абстаноўкі.

Верым ва Узброеныя Сілы Украіны! Разам пераможам! Слава Украіне!» – гаворыцца ў інфармацыі Генштаба УСУ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках