18 красавiка 2024, Чацвер, 21:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: З дапамогай Tomahawk можна за лічаныя гадзіны знішчыць усю ваенную інфраструктуру ў Крыме

20
Палкоўнік УСУ: З дапамогай Tomahawk можна за лічаныя гадзіны знішчыць усю ваенную інфраструктуру ў Крыме

Tomahawk – амерыканская ракета з далёкасцю да 2500 км у залежнасці ад мадыфікацыі.

Ваенную інфраструктуру, якую Расея стварыла ў акупаваным ёй Крыме, сучаснай зброяй можна знішчыць "за лічаныя гадзіны". Такое меркаванне былы супрацоўнік Генштаба Узброеных сілаў Украіны палкоўнік Уладзіслаў Селязнёў выказаў праекту "Крым.Реалии" у інтэрв'ю, якое было апублікаванае 23 траўня.

"Праца літаральна некалькіх сучасных караблёў класу эсмінец, напрыклад Узброеных сілаў ЗША, здольная ў лічаныя гадзіны з дапамогай высокадакладных ракетаў класу Tomahawk знішчыць у нуль усю ваенную інфраструктуру на тэрыторыі паўвострава. Гэта памылковае меркаванне расейскіх генералаў, расейскага ваенна-палітычнага кіраўніцтва з нагоды таго, што Крым іхні і яны стварылі там непатапляльную базу авіяносцаў, – гэта трызненне", – сказаў палкоўнік УСУ.

Паводле ягоных словаў, сучасныя сродкі паразы "гатовыя працаваць з любой адлегласці максімальна дакладна, літаральна са скальпельнай дакладнасцю і эфектыўнасцю".

Селязнёў мяркуе, што, спрабуючы ператварыць Крым у ваенную базу, расейскія акупацыйныя ўлады "думаюць катэгорыямі ХХ, а можа, XIX стагоддзя".

"Лагічна, што ў сучасных умовах, калі высокадакладная ракетная зброя здольная дзейнічаць на адлегласцях, якія нашмат перавышаюць тысячы кіламетраў, зусім няважна геаграфічнае размяшчэнне той ці іншай ваеннай базы, адкуль здзяйсняюцца пускі. У рамках цяперашняй вайны мы бачым: часцей за ўсё тыя ракеты, якія ляцяць у глыб нашай краіны ажно да Закарпацця, расейцы выпускаюць з акваторыі Каспійскага мора. Таму прывязвацца да геаграфічнага пункта не зусім лагічна", – растлумачыў ён.

Палкоўнік мяркуе, што ў Крыме больш лагічна развіваць рэкрэацыйныя магчымасці – "гэта вельмі важна і больш перспектыўна, чым укладваць грошы ў ваенную інфраструктуру".

Tomahawk – амерыканская ракета з далёкасцю да 2500 км у залежнасці ад мадыфікацыі.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках