25 красавiка 2024, Чацвер, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ адбілі спробу наступу арміі РФ у Харкаўскай вобласці

УСУ адбілі спробу наступу арміі РФ у Харкаўскай вобласці

Ранішняя зводка ўкраінскага Генштаба.

На Харкаўскім напрамку расейская армія абстраляла з артылерыі цывільную інфраструктуру ў раёне населенага пункта Рубежнае. Акрамя таго, салдаты РФ распачалі чарговую спробу вядзення наступальных дзеянняў у напрамку Цярновай, поспеху не мелі.

Пра гэта паведамляе Генеральны штаб УСУ.

За мінулы дзень у Северскім напрамку вораг прадаўжае ўзмацняць прыкрыццё адрэзку ўкраінска-расейскай мяжы, абсталёўвае апорныя пункты ў памежных раёнах на тэрыторыі Бранскай вобласці. Акупанты прадаўжалі артылерыйскія і мінамётныя абстрэлы пазіцый Сілаў абароны і цывільнай інфраструктуры ў Сумскай вобласці з тэрыторыі расейскай федэрацыі.

У Славянскім напрамку варожыя падраздзяленні актыўных дзеянняў не праводзілі, засяродзілі асноўныя намаганні на ўтрыманні занятых пазіцый, вядзенні выведкі і стварэнні ўмоваў для аднаўлення наступу. Зафіксаваныя абстрэлы са ствольнай і рэактыўнай артылерыі, мінамётаў і танкаў у раёне населеных пунктаў Святагорск і Доўгенькае. Таксама войска РФ нанесла авіяцыйны ўдар у раёне населенага пункта Байрак.

Пры падтрымцы артылерыі і вайсковай авіяцыі вораг беспаспяхова паспрабаваў узяць пад кантроль населены пункт Пасека. У Ліманскім напрамку вораг актывізаваў вядзенне баявых дзеянняў. Пры артылерыйскай і авіяцыйнай падтрымцы вядзе баявыя дзеянні ў раёне населенага пункта Ліман.

На Паўночнаданецкім напрамку, пры падтрымцы агню артылерыі, расейскія вайскоўцы вядуць наступ у напрамку населенага пункта Севераданецк, баявыя дзеянні прадаўжаюцца. На Бахмуцкім кірунку вораг вёў наступальныя дзеянні ў раёне Камышувахі, Якаўлеўкі і Траецкага, поспеху не меў, панёс страты.

На Аўдзееўскім напрамку сілы арміі РФ не спыняюць мінамётныя і артылерыйскія абстрэлы пазіцый сілаў абароны і цывільнай інфраструктуры ў раёнах населеных пунктаў Аўдзееўка, Пяскі, Мар'інка, Арэхаў і Навасёлка. Таксама ўжывалася штурмавая і вайсковая авіяцыя ў раёнах Каменкі, Аўдзееўкі і Новаміхайлаўкі.

Адзначым, з пачатку траўня расейскія войскі ўзмацнілі абстрэлы Данбаса. Праціўнік практычна кругласутачна наносіць ракетныя, артылерыйскія і авіяцыйныя ўдары па дзясятках населеных пунктаў рэгіёну. Сярод мірных жыхароў ёсць ахвяры і параненыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках