25 красавiка 2024, Чацвер, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Адмаўляемся ехаць на забой»: Больш за 200 баевікоў «ДНР» зладзілі бунт

29
«Адмаўляемся ехаць на забой»: Больш за 200 баевікоў «ДНР» зладзілі бунт

Акупанты заявілі, што не будуць абараняць «чужую рэспубліку».

Баевікі так званай «ДНР» учынілі бунт і адмовіліся ваяваць за «ЛНР», таму што гэта «чужая рэспубліка».

Пра гэта паведамляе журналіст Дзяніс Казанскі.

Баевікі з «ДНР» запісалі відэазварот, у якім аргументавалі сваю пазіцыю. Верхавод бунту называе сябе і іншых баевікоў «вайскоўцамі 107 стралковага палка». Паводле ягоных словаў, 1, 2 і 4 роты палка (204 чалавекі) адмаўляюцца выконваць загад «камандавання» і ехаць у «ЛНР».

«Мы адмаўляемся ехаць на забой у "ЛНР" – зусім іншую рэспубліку. З намі здзейснілі мноства незаконных дзеянняў. Нас заклікалі незаконна з парушэннем загаду. З намі не правялі медыцынскага абследавання падчас прызыву. Нас неаднаразова падманвалі і падманным шляхам спрабавалі завезці на тэрыторыю "ЛНР", дзе, паводле непацверджаных звестак, мы ўжо з'яўляемся часткай нейкага "казацтва", добраахвотна ўступілі ў шэрагі "ўзброеных сілаў ЛНР"», – кажа баявік.

Кіраўнік бунту расказаў, што іх перакінулі на «вызваленне» Марыюпаля, а цяпер хочуць зрабіць гарматным мясам у «ЛНР». Яны ад гэтага адмаўляюцца. Баевікі сабраліся скардзіцца на «камандаванне» ў «ваенную пракуратуру».

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках