29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два барцы вольнага стылю, якія выступалі за Беларусь, дыскваліфікаваныя сумарна на 12 гадоў

5
Два барцы вольнага стылю, якія выступалі за Беларусь, дыскваліфікаваныя сумарна на 12 гадоў

Спартоўцаў злавілі на допінгу.

Барцы вольнага стылю Сурхо Рашытханаў і Асадула Лачынаў, якія прадстаўлялі зборную Беларусі, дыскваліфікаваныя за допінг. Пра гэта паведамляе «Прэсбол» са спасылкай на Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва (НАДА).

Калі мы звернемся да спісу дыскваліфікаваных спартоўцаў на афіцыйным сайце НАДА, то сапраўды ўбачым гэтыя прозвішчы.

Асадула Лачынаў дыскваліфікаваны на чатыры гады. У спробе 36-гадовага спартоўца выявілі эрытрапаэцін. Дыскваліфікацыя Лачынава вядзе адлік з 6 кастрычніка 2021 года і закончыцца 5 кастрычніка 2025 года.

Асадула – пераможца і прызёр чэмпіянатаў Беларусі. Нараджэнец Махачкалы выступаў за нашу краіну на Алімпіядзе-2016 у Рыа, выступіўшы ў 1/8 фіналу, а потым і ў суцяшальным двубоі.

Сурхо Рашытханаў атрымаў у два разы больш доўгую дыскваліфікацыю – на 8 гадоў. Барэц, які нарадзіўся ў Хасавюрце (Рэспубліка Дагестан), пакараны за «спробу фальсіфікацыі допінг-пробы падчас правядзення працэдуры адбору спробаў». Таксама ў аналізах 26-гадовага спартоўца, які двойчы быў чэмпіёнам Беларусі, знайшлі дэгідрахлорметыл-тэстастэрон. Рашытханаў зможа вярнуцца на дыван толькі 16 верасня 2029 года.

Адзначым, што ўсяго ў спісе НАДА знаходзяцца 44 дыскваліфікаваныя атлеты з розных відаў спорту і два чальцы персаналу.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках