28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя два простыя спосабы паскорыць пахуданне

2
Названыя два простыя спосабы паскорыць пахуданне

Адзін з сакрэтаў для лёгкага скідвання вагі – гэта правільны час сну.

Эндакрынолаг Зухра Паўлава расказала, як паскорыць пахуданне, і назвала два эфектыўныя і простыя спосабы, якія дапамагаюць скінуць вагу.

Паводле словаў спецыялісткі, тым, хто худнее, варта спаць не менш за сем гадзінаў за суткі і класціся не пазней за 11-ю гадзіну вечару. «Такім чынам мы не з'ядаем лішніх блізу 380 кілакалорый на дзень», – сцвярджае яна.

Апроч сну, худзець дапамагае пітны рэжым. Паўлава раіць перад ядой і ў час яды піць не больш за шклянку вады, а асноўны масіў вадкасці ўжываць раўнамерна цягам дня. «Выпіваючы занадта шмат вады перад ежай, мы прыкметна разводзім страўнікавы сок, – растлумачыла яна. – Ён хутка аднаўляецца, але гэта ўсё роўна лішняе марнаванне рэсурсаў».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках