28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Расея апынулася на мяжы гістарычнага дэфолту

Reuters: Расея апынулася на мяжы гістарычнага дэфолту

Вашынгтон узмацняе ціск на краіну-агрэсарку.

Злучаныя Штаты наблізілі Расею да мяжы гістарычнага дэфолту, не падоўжыўшы яе ліцэнзію на выплату трымальнікам аблігацый. Вашынгтон узмацняе ціск на краіну пасля яе ўварвання ва Украіну.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Міністэрства фінансаў ЗША завіла, што не будзе прадаўжаць ліцэнзію, тэрмін дзеяння якой заканчваецца 25 траўня. Ліцэнзія дазваляла Расеі рабіць выплаты адсоткаў і пагашэння сваёй суверэннай запазычанасці. Але цяпер заканчэнне ліцэнзіі, падобна, робіць неўнікнёным дэфолт – першы буйны дэфолт краіны ў міжнародных суверэнных аблігацыях больш як за стагоддзе.

Выплаты ў расейскіх еўрааблігацыях памерам амаль 2 млрд даляраў падлягаюць аплаце да канца года.

Заходнія санкцыі, уведзеныя пасля ўварвання Крамля ва Украіну 24 лютага, і контрзахады Масквы ўскладнілі перамяшчэнне грошай праз межы, тым не менш Расея прыклала пэўныя намаганні, каб прадаўжаць плаціць трымальнікам аблігацый.

"Калі трымальнікі аблігацый не атрымаюць свае грошы ў тэрмін, з улікам прыдатных ільготных перыядаў, Расея апынецца ў стане дэфолту ў суверэннай пазыцы", – сказаў Джэй Аўслендэр, партнёр юрыдычнай фірмы Wilk Auslander. Паводле ягоных словаў, "трымальнікі аблігацый, здаецца, не змогуць атрымаць грошы".

Хоць ліцэнзія распаўсюджваецца толькі на грамадзянаў ЗША, яе заканчэнне абцяжарыць Расеі выплату іншым трымальнікам, беручы да ўвагі ролю амерыканскіх інстытутаў у сусветнай фінансавай сістэме і складанасць такіх плацежных працэсаў.

У пятніцу Расея паспяшалася з форварднымі плацяжамі ў дзвюх міжнародных аблігацыях – адной намінаванай у еўрах і адной у далярах – за тыдзень да тэрміну выплаты.

Але яе імкненне перавесці грошы на банкаўскія рахункі крэдытораў да заканчэння тэрміну дзеяння адмовы, магчыма, не пакінула дастаткова часу для таго, што часта з'яўляецца шматдзённым і складаным працэсам аплаты. Адзін з азіяцкіх трымальнікаў аблігацый заявіў, што плацеж не паступіў на рахунак фірмы да серады.

Расея мае 30-дзённы льготны перыяд у двух плацяжах.

Міжнародныя аблігацыі краіны памерам 40 млрд даляраў апынуліся ў цэнтры ўвагі ў апошнія тыдні, калі прайшлі дэбаты, ці трэба прадаўжаць ліцэнзію.

Намеснік міністра фінансаў ЗША Уолі Адэёма раней заяўляў, што гэтыя плацяжы выпампоўваюць сродкі Масквы і з'яўляюцца "прыкметай поспеху" амерыканскай санкцыйнай палітыкі.

Але міністарка фінансаў Джанет Елен на мінулым тыдні заявіла, што Вашынгтон наўрад ці падоўжыць ліцэнзію.

У адрозненне ад большасці сітуацый дэфолту, у Масквы няма нястачы ў грошах. Плата за пагашэнне пазыкі цьмянее ў параўнанні з прыбыткамі ад экспарту нафты і газу – толькі ў красавіку рост коштаў энэрганосьбіты дазволіў Расеі атрымаць 28 млрд даляраў прыбытку.

Раней рэйтынгавыя агенцтвы прысвойвалі Расеі інвестыцыйны ўзровень, але пасля вайны супраць Украіны асноўныя рэйтынгавыя агенцтвы спынілі ацэнку краіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках