23 красавiка 2024, aўторак, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест KFС у Беларусі можа з'явіцца BFC

6
Замест KFС у Беларусі можа з'явіцца BFC

Пададзеная заяўка на рэгістрацыю новага таварнага знака.

Адзін з франчайзі сеткі рэстарацый хуткага харчавання KFС у Беларусі - кампанія «Бел Фуд Сэрвіс» - яшчэ ў сярэдзіне сакавіка падала заяўку на рэгістрацыю таварнага знака і лагатыпа BFC, візуальна падобнага на KFС.

У сетцы KFС у Беларусі працуе два франчайзі: «Бел Фуд Сэрвіс» і «Крэатыў ФудС-Усход». Яшчэ ў пачатку сакавіка пасля татальнага закрыцця бізнэсу шматлікіх замежных кампаній у Расеі, KFС таксама паведаміла аб спыненні працы ў гэтай краіне, піша сайт belretail.by.

Аднак паведамлялася, што ў Беларусі кампанія прадоўжыць працаваць. Але, мяркуючы з усяго, адзін з франчайзі наважыў перастрахавацца і 16 сакавіка падаў заяўку на рэгістрацыю новага таварнага знака.

Заяўку можна знайсці на сайце Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасці.

Кампанія пакуль не адказала на запыт журналістаў наконт гэтага факта.

Магчыма, кампанія «Бел Фуд Сэрвіс» збіраецца змяніць свой карпаратыўны лагатып, які цяпер выглядае вось так:

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках