18 красавiка 2024, Чацвер, 6:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Арцём Каралёк і Уладзіслаў Кулеш сталі чэмпіёнамі Польшчы ў гандболе

Беларусы Арцём Каралёк і Уладзіслаў Кулеш сталі чэмпіёнамі Польшчы ў гандболе
АРЦЁМ КАРАЛЁК

У вызначальным матчы беларусы адзначыліся пяццю галамі.

Клуб «Віве Кельце», колеры якога абараняюць беларусы Арцём Каралёк і Уладзіслаў Кулеш, стаў чэмпіёнам Польшчы. Каманда пад кіраўніцтвам Таланта Дуйшабаева набрала 77 балаў у 26 матчах. Сярэбраныя медалі ў «Віслы» з Плоцку з 73 набранымі баламі, бронза ў «Азоты-Пулавы» з 58 баламі, паведамляе pressball.by.

Гандбалісты «Віве Кельце» 11-ы раз запар перамаглі ў чэмпіянаце Польшчы ў мужчынскай суперлізе. У матчы заключнага, 26-га, тура польскага першынства падапечныя Дуйшабаева атрымалі выязную перамогу над «Віслай» і 19-ы раз у сваёй гісторыі здабылі чэмпіёнскі тытул. Паядынак, які адбыўся на пляцоўцы «Арлен Арэна» ў Плоцку, скончыўся перамогай «Віве Кельце» ў серыі сяміметровых кідкоў з лікам 20:20, 5-3 (10:12).

Самым рэзультатыўным у стане пераможцаў стаў Аркадыюш Марыта, які закінуў 7 мячоў у браму спаборнікаў. Уладзіслаў Кулеш вызначыўся трыма галамі, Арцём Каралёк - двума.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках