19 красавiка 2024, Пятніца, 11:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктара лукашэнкаўскага санаторыя ў Юрмале ўнеслі ў «чорны спіс» Латвіі

1
Дырэктара лукашэнкаўскага санаторыя ў Юрмале ўнеслі ў «чорны спіс» Латвіі

Туды ж трапіў ягоны калега — кіраўнік расейскага санаторыя «Бурштынавы бераг».

У «чорны спіс» Латвіі ўнеслі дырэктара юрмальскага санаторыя «Беларусь», які належыць дзяржаўным структурам Беларусі, Аляксандра Груздзева. Акрамя таго, у пералік уключылі яго калегу - кіраўніка расейскага санаторыя «Бурштынавы бераг». Аб гэтым паведамляе DELFI са спасылкай на Дзяржаўную службу бяспекі Латвіі.

У Дзяржаўнай службе бяспекі пацвердзілі - грамадзянін РФ Віктар Данілаў і грамадзянін Беларусі Аляксандр Груздзеў працяглы час знаходзяцца ў полі зроку службы ў сувязі з дзейнасцю, якая адпавядае расейскім інтарэсам і можа пагражаць нацыянальнай бяспецы Латвіі.

«У сувязі з гэтым у сакавіку служба дзяржбяспекі заклікала міністра ўнутраных спраў уключыць уладальнікаў санаторыяў у чорны спіс - гэта значыць, у спіс замежных грамадзян, якім забаронены ўезд у Латвію», - піша выданне.

Абодва санаторыі знаходзяцца пад санкцыямі Еўрапейскага Звязу, а значыць, ім нельга даваць ніякія фінансавыя ці эканамічныя рэсурсы.

Санаторый «Беларусь» належыць Кіраўніцтву справамі Лукашэнкі, гэта значыць, фактычна кантралюецца дыктатарам. Ён знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ.

У красавіку стала вядома, што праз абмежаванні санаторый «Беларусь» спыніў працу. Дырэктар «Беларусі» Аляксандр Груздзеў, які ўжо з'ехаў на радзіму, паведаміў журналістам, што беларусы тут апошнім часам не адпачывалі. Сярод насельнікаў пераважалі жыхары Латвіі. За год санаторый выплачваў у бюджэт Латвіі амаль 1,2 млн еўраў падаткаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках