18 красавiка 2024, Чацвер, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Славаччыны: Украіна павінна перамагчы ў вайне з РФ

4
Прэм'ер Славаччыны: Украіна павінна перамагчы ў вайне з РФ
ЭДУАРД ХЕГЕР

Эдуард Хегер раскрытыкаваў сябраў ЕЗ за тое, што яны занадта моцна спадзяюцца на расейскія энэргарэсурсы.

Прэм'ер-міністр Славаччыны Эдуард Хегер заявіў, што Украіна павінна перамагчы ў вайне з РФ, а калі Украіна саступіць, то «наступнай будзе Славаччына». Аб гэтым ён сказаў на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, паведамляе liga.net са спасылкай на CNN.

«Калі Украіна пацерпіць няўдачу, наступнай будзе Славаччына. Яны (украінцы. - Рэд.) павінны перамагчы», - сказаў Хегер.

Прэм'ер Славаччыны таксама раскрытыкаваў сябраў Еўразвяза за тое, што яны занадта моцна спадзяюцца на расейскія энэргарэсурсы. Ён заклікаў лідараў «перастаць ісці на кампраміс» са сваімі прынцыпамі ў дачыненнях з Расеяй.

«Мы занадта доўга абменьвалі нашы каштоўнасці на танны газ і нафту. Кампраміс з Пуціным прывёў да вайны ва Украіне. Агрэсіўная вайна, людзі гінуць. Украінцы праліваюць сваю кроў за нашы каштоўнасці, таму нам гэта не трэба», - заявіў Хегер.

Таксама прэм'ер Славаччыны папрасіў Еўразвяз працаваць з Украінай і заходнімі Балканамі, каб выпрацаваць «стандартныя правілы, каб яны маглі далучыцца да ЕЗ».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках