25 красавiка 2024, Чацвер, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Швайцарыі будуць судзіць экс-байца беларускага САХРу

32
У Швайцарыі будуць судзіць экс-байца беларускага САХРу
ЮРЫ ГАРАЎСКІ

Юры Гараўскі прызнаўся ў суўдзеле ў выкраданні палітычных апанентаў Лукашэнкі.

Юрыю Гараўскаму, які прызнаўся ў суўдзеле ў выкраданні і забойстве палітычных апанентаў Лукашэнкі, пагражае рэальны тэрмін у Швайцарыі, дзе экс-баец САХРу МУС Беларусі атрымаў прытулак. Суд над ім распачнецца праз некалькі месяцаў, піша Deutsche Welle.

16 ліпеня мінулага года Юрыя Гараўскага, з ягоных слоў, выклікалі на першы допыт, які прадаўжаўся бязмала 12 гадзін. Потым, у верасні, быў яшчэ адзін. Пасля гэтага пракуратура Швайцарыі распачала крымінальную справу. Пацярпелымі паводле яе праходзяць Алена Захаранка, дачка зніклага экс-міністра ўнутраных справаў РБ Юрыя Захаранкі, і Валерыя Красоўская, дачка зніклага без вестак бізнэсоўца Анатоля Красоўскага.

На допытах, як вынікае з абвінаваўчага заключэння, Гараўскі расказаў пра падзеі траўня і верасня 1999 года, калі зніклі спачатку Захаранка, а потым Красоўскі і разам з ім экс-кіраўнік Цэнтрвыбаркама Беларусі Віктар Ганчар.

Пракуратура выставіла Юрыю Гараўскаму абвінавачанне ў неаднаразовым выкраданні людзей. Яна просіць даць былому супрацоўніку САХР год пазбаўлення волі і два гады - умоўна, але цягам наступных чатырох гадоў ён не павінен парушаць закон. Калі суд прыйдзе да высновы, што абвінавачаны даў ілжывыя паказанні, яму за гэта таксама пагражае пазбаўленне волі на 9 месяцаў ці ўмоўны тэрмін.

Працэс пройдзе ў адным з кантонаў Швайцарыі. Чакаецца, што суд пачнецца летам ці восенню 2022 года. Гараўскі намагае на тым, каб працэс быў закрытым праз асцярогі за сваю бяспеку.

Гараўскі расказаў, што знайшоў працу, «жыццё наладжваецца, усё ідзе добра». З ягоных слоў, адвакат будзе намагаць на ўмоўным тэрміне, аднак асабіста ён гатовы панесці ўсякае пакаранне, якое прызначыць швайцарскі суд.

- Такія справы тэрміну даўнасці не маюць. Дай Бог, каб над іншымі ўдзельнікамі выкрадання хутчэй адбыўся суд. Я буду сведкам і змагу даць паказанні, хто затрымліваў (апазіцыянераў. - Заўв. рэд.), дзе хто стаяў, хто закопваў, - заявіў Гараўскі.

У 2019 годзе экс-баец САХРа Юры Гараўскі звязаўся з DW і заявіў у інтэрв'ю, што датычны да знікнення палітычных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Са сцвярджэнняў Гараўскага, 7 траўня 1999 года ён уваходзіў у склад групы на загад заснавальніка САХРу падпалкоўніка Дзмітрыя Паўлічэнкі, якая выкрала і забіла экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранку, а 16 верасня 1999-га - былога кіраўніка ЦВК Віктара Ганчара і бізнэсоўца Анатоля Красоўскага. З кастрычніка 2018 года Юры Гараўскі жыве ў Швайцарыі, там ён атрымаў прытулак.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках