29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станцыя InSight зрабіла астатняе сэлфі на Марсе

8
Станцыя InSight зрабіла астатняе сэлфі на Марсе

Фатафакт.

Станцыя NASA InSight зрабіла сваё апошняе сэлфі на Чырвонай планеце. Як паведамляе Scitech daily, здымак быў зроблены 24 красавіка, на 1211 сол (марсіянскі дзень) знаходжання станцыі на Марсе.

Панэлі InSight пакрывае значна таўсцейшы пласт пылу, чым на першым сэлфі, зробленым неўзабаве пасля прылёту на Чырвоную планету, у снежні 2018, а таксама на другім здымку, скамбінаваным з выяў, зробленых у сакавіку і красавіку 2019 года.

Для таго, каб атрымаць поўнае сэлфі, InSight трэба здзейсніць некалькі паваротаў рабатызаванай рукі. Раз запыленыя сонечныя панэлі вырабляюць менш энэргіі, неўзабаве суполка місіі перавядзе рабатызаваную руку ў становішча спакою, у так званую «паставу выхаду на пенсію».

Нагадаем, апарат сутыкнуўся з тэхнічнымі цяжкасцямі на Чырвонай планеце. Праз вялікую колькасць пылу на сонечных панэлях ён не можа згенэраваць дастаткова энэргіі для правядзення навуковых даследаванняў. Навукоўцы мяркуюць, што станцыя можа закончыць сваю місію на працягу года.

Нагадаем, InSight здзейсніў пасадку на Марс 26 лістапада 2018 года. Меркавалася, што апарат прасвідруе марсіянскі грунт, але пасля двух гадоў няўдалых спроб NASA наважыла адмовіцца ад гэтага.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках