17 красавiка 2024, Серада, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аперацыйная інфармацыя Генеральнага штаба УСУ на вечар 25 траўня

Аперацыйная інфармацыя Генеральнага штаба УСУ на вечар 25 траўня

На палігонах пяці абласцей Беларусі плануюць правесці практычныя дзеянні падраздзяленняў УС РБ.

Аперацыйная інфармацыя Генеральнага штаба УСУ аб расейскім уварванні на вечар 25.05.2022.

"Працягваецца 91-ы дзень гераічнага супрацьстаяння ўкраінскага народа расейскаму вайсковаму ўварванню.

Асноўныя намаганні вораг засяроджвае на знішчэнні групоўкі Аб'яднаных сіл і спробах устаналявання поўнага кантролю над тэрыторыямі Данецкай і Луганскай абласцей. Тут вораг спрабуе пераадолець супраціўленне падраздзяленняў, якія ўваходзяць у склад групоўкі Аб'яднаных сіл з мэтай стварэння спрыяльных варункаў для вядзення наступу. Асноўныя намаганні вораг засяродзіў на Бахмуцкім кірунку. Спрабуе развіць поспех на Ліманскім кірунку. Акрамя таго, расейскія акупанты далей ажыццяўляюць актыўную падрыхтоўку да наступальных дзеянняў на Навапаўлаўскім і Запарожскім кірунках.

На Валынскім і Палескім кірунках, параўноўваючы з мінулым днём, сітуацыя без змен. У канцы траўня гэтага года на палігонах у Берасцейскай, Віцебскай, Гарадзенскай, Менскай і Магілёўскай абласцях плануецца правядзенне практычных дзеянняў падраздзяленняў Узброеных сіл Беларусі. Паводле наяўнай інфармацыі, планам названых захадаў прадугледжваецца зняцце з захоўвання ўзбраення і вайсковай тэхнікі ды правядзенне маршаў.

На Северскім кірунку супраціўнік працягвае заслону адцінка расейска-ўкраінскай мяжы ў Бранскай і Курскай абласцях. У мэтах недапушчэння перакідвання падраздзяленняў нашых войск на іншыя кірункі вораг абстрэльвае аб'екты цывільнай і вайсковай інфраструктуры ў прымежных раёнах.

На Слабажанскім кірунку акупанты робяць сістэматычны агнявы ўплыў высокай інтэнсіўнасці па мясцінах засяроджвання нашых войскаў. Падраздзяленні агрэсара абстралялі цывільную інфраструктуру каля такіх паселішчаў: Краснаполле Сумскай вобласці, а таксама Цярновая, Рускія Цішкі, Доўгенькае і Новая Дзмітраўка Харкаўскай вобласці.

Вораг спрабуе палепшыць тактычнае становішча сваіх падраздзяленняў ля Ізюма і Славянска. Здзейсніў спробы штурмавых і наступальных дзеянняў ля Доўгенькага (Харкаўская вобласць) і Багародзічнага (Данецкая вобласць), поспеху не меў, са стратамі адышоў.

На Данецкім кірунку супраціўнік наносіць артылерыйскія і авіяцыйныя ўдары ля Лімана і Камышавахі Данецкай вобласці і Севераданецка і Навазванаўкі ў Луганскай вобласці. Супраціўнік распачаў спробы наступальных і штурмавых дзеянняў на Севераданецкім і Бахмуцкім кірунках ля паселішчаў Берастава, Ліпава і Ныркава, поспеху не меў, адышоў на раней занятыя межы.

На Аўдзееўскім кірунку расейскія акупанты вялі беспаспяховыя штурмавыя дзеянні каля паселішчаў Краснагораўкі, Каменкі, Аўдзееўкі ды Пяскоў. Супраціўнік зладзіў авіяцыйныя ўдары і артылерыйскія абстрэлы каля Мар'інкі, Нікольскага, Палтаўкі ды Арэхава.

На Паўднёвабужскім кірунку варожыя падраздзяленні спрабавалі палепшыць тактычнае становішча ў кірунку Мікалаева і забяспечыць выхад на адміністрацыйныя межы Херсонскай вобласці. Вораг абстраляў пазіцыі нашых войскаў і цывільную інфраструктуру каля Новааляксандраўкі, Трудалюбаўкі, Навапаўлаўкі, Благадатнага і Пасада-Пакроўскага.

Супраціўнік далей нясе страты асабовага складу і вайсковай тэхнікі. Рэгулярна паступае інфармацыя аб засяроджванні значнай колькасці параненых вайскоўцаў Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі ў лячэбных установах прымежных з Украінай паселішчаў.

Верым ва Узброеныя сілы Украіны! Разам пераможам! Слава Украіне!"- гаворыцца ў інфармацыі штаба УСУ.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках