28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Давосе прайшла акцыя Stop Bloody Energy супраць расейскіх энэргарэсурсаў

1
У Давосе прайшла акцыя Stop Bloody Energy супраць расейскіх энэргарэсурсаў

Спыніць вайну можна толькі адным спосабам - пазбавіць Крэмль крыніц фінансавання.

Дзясяткі актывістаў з Украіны і Еўропы ў рамках ініцыятывы Stop Bloody Energy правялі ў Давосе акцыю супраць энэргетычнага бізнэсу, які, нягледзячы на ўзброеную агрэсію, далей працуе ў Расеі ды купляе расейскія энэргарэсурсы.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на паведамленне кампаніі ДПЭК.

"Арганізатары акцыі перакананыя: спыніць вайну, спыніць расейскую агрэсію можна толькі адным спосабам - пазбавіць Крэмль крыніц фінансавання. Бізнэс мае сысці з Расеі. І перш за ўсё з расейскага энэргетычнага сэктару", - паведамілі ў кампаніі.

Галоўная мэта ініцыятывы Stop Bloody Energy – пераканаць міжнародны бізнэс і энэргетычныя кампаніі спыніць дзейнасць у Расеі і фінансаванне расейскага тэрору.

Паводле ацэнак актывістаў, з 24 лютага толькі за продаж сваіх энэргарэсурсаў Расея атрымала больш за 63 млрд еўраў. Кожны цэнт з гэтай сумы расейцы выкарыстоўваюць для забойства нявінных украінцаў, уважаюць актывісты. На гэтую суму, напрыклад, можна набыць амаль 8400 крылатых ракет "Калібр".

У 2022 годзе даходы РФ ад экспарту энэрганосьбітаў могуць скласці $321 млрд. Гэта амаль 5 вайсковых гадавых бюджэтаў краіны-агрэсара, мяркуюць ініцыятары акцыі.

Нагадаем, ініцыятыва Stop Bloody Energy была створаная ў сакавіку намаганнямі кампаніі ДПЭК Рыната Ахметава і дзяржаўных НАК "Нафтагаз Украіны" і НЭК "Укрэнэрга".

У красавіку-траўні пад ціскам грамадскасці дзясяткі заходніх карпарацый абвясцілі аб выхадзе з расейскага рынку.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках