24 красавiка 2024, Серада, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўвялі новыя правілы аматарскай рыбалкі

23
У Беларусі ўвялі новыя правілы аматарскай рыбалкі

Змяненні пачнуць дзейнічаць з лета.

Гэтым летам набудуць моц новыя правілы аматарскай рыбалкі піша агенцтва «Минск-Новости».

На Берасцейшчыне і Гомельшчыне ўжо зараз поўным ходам ідзе рыбалка. З 19 траўня ў паўднёвых рэгіёнах краіны зняты абмежаванні на аматарскую лоўлю рыбы, звязаныя з яе нерастам. Лавіць можна адразу на 5 гаплікаў (для сябраў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў — на 10), выкарыстоўваць лодкі, займацца тролінгам, падводным паляваннем, дазволена і начная рыбалка з берага. Нагадаем, тэрміны нераставых абмежаванняў у Беларусі дыферэнцыраваны па абласцях. На Меншчыну, Магілёўшчыне і Гарадзеншчыне вялікае рыбацкае свята прыйдзе 31 траўня, у самай паўночнай — Віцебскай — вобласці абмежавання здымуць толькі 9 чэрвеня.

Уздоўж берага

Гэтым летам адбудзецца яшчэ адна падзея, якую чакалі. З 29 ліпеня набудуць моц новыя правілы аматарскага рыбалоўства.

Адным з важных новаўвядзенняў стане забарона арэнды вадаёмаў у населеных пунктах. Любая палка мае два канцы: арандатары, вядома, не ўзрадуюцца, затое простыя рыбакі адчуюць задавальненне ад імпрэзы справядлівасці. Сапраўды, стаіць на беразе вёска, ля крайніх хат плёскаецца возера. Спрадвеку на ім лавілі бясплатна, і тут прыходзіць прадпрымальнік з заявай, што запусціў у ваду два вядры дробнага карпа, таму разам з вудай рыхтуйце і грошы. Паводле новых жа правілаў, калі бераг возера нават часткова ўваходзіць у межы вёскі, арэнду рыбалоўных угоддзяў забароняць.

Амаль кіно

Яшчэ адна навацыя з разраду сенсацыйных: грамадзянам дазволяць выкарыстоўваць сетныя экраны (у народзе - «тэлевізары») памерам 1 на 1,5 м і крокам ячэйкі не больш за 30 мм у колькасці не больш за дзве штукі. Само ўключэнне «тэлевізараў» у разрад дазволенага абсталявання ўжо выклікала сенсацыю, маўляў, узаконьваем браканьерства. Таму не выключана, што да моманту ўступлення ў дзеянне новых правіл сітуацыю падкарэктуюць, хаця абмежаванні па месцах іх выкарыстання вядомыя ўжо зараз. Сетныя экраны нельга размяшчаць бліжэй за 50 м ад вусцяў рэк, вадацёкаў, шлюзаў і помпаў.

У новых правілах выключаны пункт аб забароне пакідання самалоўнага абсталявання без візуальнага кантролю. Акрамя таго, іх можна не падпісваць, гэта значыць не ўказваць звесткі ўладальніка.

Рыбалка без недарэчнасцей

Зрэшты, казаць, што надыходзіць эпоха рыбацкай усёдазволенасці, не выпадае. Новыя правілы накіраваны выключна на спрашчэнне дачыненняў у гэтай сферы. Напрыклад, цяпер, калі ў большасці рэгіёнаў абмежаванні на аматарскую лоўлю яшчэ не зняты, з воблера пры лоўлі драпежніка даводзіцца здымаць другі трайнік. Дурное, вядома, але гэта так. Новыя правілы відавочную недарэчнасць улічылі, і ўжо наступнай вясной закідваць штучную прынаду можна будзе ў яе канструктыўным выкананні.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках