28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: На пераправе праз Северскі Данец УСУ завабілі ў пастку і знішчылі больш за 400 расейскіх вайскоўцаў

9
NYT: На пераправе праз Северскі Данец УСУ завабілі ў пастку і знішчылі больш за 400 расейскіх вайскоўцаў

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці бліскучай з пункту гледжання тактыкі аперацыі.

На пераправе праз Северскі Данец украінскія вайскоўцы знішчылі больш за 400 расейскіх вайскоўцаў за некалькі дзён, паведамляе The New York Times (пераклад - УНИАН).

Пра гэта ў каментары журналістам NYT распавялі самі ўкраінскія байцы. Пераправа акупантаў праз раку ў пачатку траўня стала адной з самых смяротных бітваў для пуцінскага войска.

Таксама журналісты даведаліся пра некаторыя падрабязнасці разгромнай для расейцаў аперацыі. 8 траўня УСУ далі значнай частцы сіл ворага магчымасць пераправіцца на паўднёвы бераг ракі, а затым нанеслі па іх удар.

Пасля чаго байцы ўзарвалі пантонныя масты. Шляхі да адступлення былі адрэзаны. Многія расейцы спрабавалі выратавацца, пераплываючы Северскі Данец у зваротным кірунку.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках