25 красавiка 2024, Чацвер, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі танк гуляў у «хованкі» з ваярамі УСУ, але яны выявіліся хітрэйшымі

3
Расейскі танк гуляў у «хованкі» з ваярамі УСУ, але яны выявіліся хітрэйшымі

Укарынскія абаронцы зладзілі сафары на тэхніку ворага.

Украінскія вайскоўцы заўважылі перамяшчэнне варожай тэхнікі, якую акупанты спрабавалі беспаспяхова замаскіраваць. Воіны УСУ адразу ж ударылі па пазіцыі ворага і прафесійна патрапілі ў цэль, паведамляе дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка.

«Першы стрэл, было трапленне відавочнае. Далей другі, таму што мы ўбачылі, што сябры экіпажа пачынаюць пакідаць тэхніку. Праз імгненне з'явіўся другі танк, па ім таксама быў стрэл», — расказаў ваяр УСУ Зміцер.

«У войску няма чаго баяцца. Яны самі баяцца нас. Нам ёсць што абараняць. Мы абараняем сваю радзіму, а яны прыйшлі да нас непрыемнымі гасцямі», — зазначыў вайсковец з пазыўным «Бабай».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках