25 красавiка 2024, Чацвер, 17:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэпартамент ЗША: Мы не будзем скасоўваць санкцыі ў абмен на доступ да ўкраінскіх партоў

2
Дзярждэпартамент ЗША: Мы не будзем скасоўваць санкцыі ў абмен на доступ да ўкраінскіх партоў

Дыктатарскім рэжымам няма чаго спадзявацца.

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Нед Прайс заявіў, што ЗША выключаюць прапановы Расеі аб скасаванні санкцый у абмен на разблакіроўку доступу да ўкраінскіх партоў.

Пра гэта ён сказаў на брыфінгу ў сераду, паведамляе «Европейская правда».

«Вядома, мы не будзем здымаць санкцыі ў адказ на пустыя абяцанні. І раней мы чулі пустыя абяцанні ад Расейскай Федэрацыі. Я думаю, у нас ёсць падставы для скептыцызму, калі мы чулі розныя абяцанні і прапановы з Расеі», – сказаў Прайс.

Ён назваў жахлівым, што Расея імкнецца выкарыстоўваць прадукты харчавання і энэргію як зброю.

«Хутчэйшае развязанне праблемы росту коштаў сыравіны, росту коштаў прадуктаў харчавання ва ўсім свеце - гэта спыненне расейцамі гэтай жорсткай вайны, спыненне Расеяй блакады партоў Украіны, спыненне нападаў на збожжавыя элеватары, спыненне нападаў на судны са збожжам», - дадаў Прайс.

Ён адпрэчыў сцвярджэнне Расеі аб тым, што гэтыя санкцыі супраць яе выклікалі харчовы крызіс, заявіўшы, што Расея займаецца дэзінфармацыяй.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках