18 красавiка 2024, Чацвер, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаўбіца L118 на службе УСУ: што гэта за зброя і якія яе магчымасці

11
Гаўбіца L118 на службе УСУ: што гэта за зброя і якія яе магчымасці

Новае ўзбраенне заменіць ва ўкраінскім войску ранейшыя артылерыйскія сістэмы.

Узброеныя Сілы Украіны атрымаюць 105-мм гаўбіцы, гэтае пытанне ўжо развязанае, бо прэм'ер-міністарка Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн паведаміла пра накіраванне інструктараў, якія павінны навучыць ўкраінскіх байцоў карыстацца гэтай зброяй, піша УНИАН.

Таксама яшчэ ў канцы красавіка пра намер перадаць 105-мм артылерыйскія сістэмы паведаміў міністр абароны Вялікабрытаніі Бэн Уолес.

«Адна з рэчаў, якую дэманструе гэтае сучаснае поле бою [рэд. - Украіна], заключаецца ў тым, што лепш пасля стрэлу хутка мяняць пазіцыю, таму што яе могуць вельмі хутка знайсці даволі танныя БПЛА», - растлумачыў канцэпцыю брытанскі міністр абароны.

Таксама ёсць і разуменне, якая менавіта 105-мм артылерыйская сістэма будзе пастаўленая Украіне - гэта брытанскія гаўбіцы L118. Гэта даволі распаўсюджаная зброя, якая стаіць на ўзбраенні амаль 20 краін, у тым ліку самой Вялікай Брытаніі і ЗША.

У розных краінах яна маюць розныя назвы. У Вялікай Брытаніі - L118, у ЗША - M119, а ліцэнзійная версія для Аўстраліі і Новай Зеландыі - L119. Таму часта яе завуць проста 105 Light Gun.

Магчымасці 105-мм гаўбіцы

Галоўная асаблівасць такой сістэмы, якая дазваляе заставацца ёй у страі разам з больш магутнымі 155-мм артылерыйскімі сістэмамі - гэта мабільнасць. Гаўбіца L118 важыць блізу двух тон, для параўнання старая 155-мм амерыканская гармата M198 мае масу 7 тон, а звышлёгкая M777, дзякуючы шырокаму выкарыстанню тытанавых сплаваў, важыць 4,2 тоны.

На практыцы для ЗША і Вялікабрытаніі такая мабільнасць мае вялікае значэнне дзякуючы таму, што для перамяшчэння артылерыі на сталай аснове выкарыстоўваюцца гелікаптэры. У больш прыземленых рэаліях, тую ж L118 можна буксіраваць нават лёгкім пазадарожнікам HMMWV.

Але, вядома, меншы калібр азначае і меншую магутнасць і далёкасць стральбы. Для L118 максімальная дыстанцыя стрэлу звычайным набоем складае 17,5 км. Дзякуючы выкарыстанню актыўна-рэактыўнага набою яе можна падняць да 19,5-20,5 км. У той час для M777 гэты параметр складае да 24,7 км звычайнымі набоямі і да 30 км актыўна-рэактыўнымі.

Таксама варта ўлічыць меншую вагу 105-мм набою, што ўплывае на яго баявую магутнасць. Стандартны боепрыпас L31 змяшчае 2,5 кг узрыўчаткі супраць стандартнага 155-мм M107, які напоўнены 6,87 кг.

Асаблівасці 105-мм гаўбіцы

У той жа час, меншая вага набою, асабліва ў спалучэнні з гільзавым зараджаннем, дазваляе значна паскорыць тэмп стральбы. Для 105-мм калібру дэкларуюць штатны тэмп стральбы да васьмі стрэлаў за хвіліну на працягу некалькіх хвілін. Калі для 155-мм M777 тэмп стральбы ў першую хвіліну - да 5 стрэлаў.

Лягчэй за ўсё зразумець розніцу ў наступных двух відэа. Праца з L118 у версіі M119A3:

А таксама хуткасная стральба з 155-мм M777, якую дэманструюць амерыканскія марпехі:

У выніку 105-мм дазваляе за адзін і той жа час закідаць ворага ўдвая большай колькасцю набояў.

Таксама варта ўлічыць, што брытанская L118, а таксама амерыканская версія M119A3 маюць лічбавыя сістэмы кіравання агнём, што ў разы падвышае эфектыўнасць і хуткасць адкрыцця прыцэльнага агню.

І не варта забываць, што ў УСУ, акрамя 152-мм артылерыйскіх сістэм, якія замяняюцца на 155-мм, выкарыстоўваюцца 122-мм артсістэмы, у тым ліку гарматы Д-30, а таксама 2С1 «Гваздзік». Гэтыя ж сістэмы знаходзяцца на ўзбраенні войска РФ. Далёкасць стральбы з іх - амаль 15 км, што менш за магчымасці L118.

Гаўбіца L118 - характарыстыкі

Калібр: 105 мм

Маса: 2320 кг

Разлік: 5-7 чалавек

Далёкасць стральбы: 17,5 км (да 20,5 км - актыўна-рэактыўнымі)

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках