28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Херсонскай вобласці акупанты зладзілі паміж сабой «разборкі», а УСУ моцна ўдарылі па іх пазіцыях

4
У Херсонскай вобласці акупанты зладзілі паміж сабой «разборкі», а УСУ моцна ўдарылі па іх пазіцыях

Вайскоўцы РФ стралялі адзін у аднаго з мінамётаў.

Расейскія акупанты на Херсоншчыне ўчынілі маштабныя разборкі з абстрэлам пазіцый адзін аднаго з мінамётаў. Пра гэта распавёў дэпутат сельскай рады Новаваранцоўкі Дзмітрый Бурлай на сваёй старонцы ў Facebook.

Ён кажа, што расейцы абстралялі сяло Новаваскрэсенскае касетнымі набоямі, а ўжо ўвечары – супрацьпяхотнымі фугаснымі мінамі «Пялёстак».

«На сяло прыляцела прыкладна да 1000 штук мін. Людзі не ведаюць, што рабіць, усе двары, вуліцы ў іх, на сваю рызыку збіраюць іх, каб прыбраць з двара. Акупанты і самі не ведаюць, што рабіць», - паведаміў дэпутат.

Мяркуючы па траекторыі набояў, абстрэл быў з боку вёскі Лепяціха.

«Жыхары самі не зразумелі, з якіх прычын быў такі абстрэл. І такія паведамленні прыходзяць ад многіх відавочцаў. Атрымліваецца, што некаторыя групоўкі акупантаў паміж сабой ажыццяўляюць нейкія разборкі», - адзначыў Бурлай.

Чыноўнік таксама распавёў, што 25 траўня УСУ нанеслі кропкавы ўдар па ворагу. Пры падтрымцы цяжкай тэхнікі, авіяцыі і артылерыі яны абясшкодзілі два расейскія БТРы і некаторыя пазіцыі, у тым ліку і бліндажы ворага па лініі фронту.

«Ёсць пацвярджэнне абясшкоджвання пэўнай колькасці пяхоты акупантаў. Гэта былі першыя кветачкі, якія на сабе адчулі акупанты. Працяг будзе. Усё будзе Украіна!», - заявіў Бурлай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках