29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўныя пакідаюць найбуйнейшыя беларускія прадпрыемствы

4
Працоўныя пакідаюць найбуйнейшыя беларускія прадпрыемствы

У Беларусі назіраецца моцны адток кадраў.

Валаўтваральныя кампаніі РБ расказалі пра стан рынку працы ў краіне. У 2022 годзе буйны і сярэдні бізнэс часцей звальняе, чым бярэ на працу, піша сайт banki24.by.

За студзень-красавік 2022 года наймальнікі ў буйных і сярэдніх арганізацыях звольнілі 205,3 тысячы чалавек. За той жа перыяд колькасць прынятых на працу склала 179,0 тысяч - такія аператыўныя ацэнкі статорганаў.

Такім чынам, на чыстай аснове адток кадраў з флагманскіх прадпрыемстваў склаў 26,3 тысячы чалавек. Параўнайце: год таму ў студзені-красавіку адток з валаўтваральных кампаній склаў 24,2 тысячы чалавек (паводле аператыўным уліку).

Акрамя абсалютных паказчыкаў рынку працы існуюць адносныя. Напрыклад, каэфіцыент замяшчэння звольненых работнікаў прынятымі за 4 месяцы 2021 года склаў 88,4 працэнта, а за 4 месяцы 2022 года знізіўся да 87,2 працэнта.

Справачная: каэфіцыент замяшчэння паказвае, колькі работнікаў было прынята на працу ўзамен пэўнай колькасці звольненых. Калі каэфіцыент меншы за 100%, на рынку працы адбываецца адток кадраў, калі больш за 100% - прыток.

Асобна за красавік-2022 каэфіцыент замяшчэння склаў 76,4 працэнта (супраць 80,6 працэнта ў красавіку-2021). Гэта значыць, што ў адносным выражэнні адток кадраў у 2022 годзе ўзмацніўся.

Што тамака па ліквідацыі бізнэсаў і прагулах?

У студзені-красавіку колькасць звольненых праз ліквідацыю арганізацыі або кадравай аптымізацыі склала 1,7 тысяч чалавек. У 2021 годзе за той жа перыяд гэтая кагорта звольненых была шырэйшая - 2,3 тысячы за 1 квартал.

У гэтым годзе ў параўнанні з мінулым узрасла колькасць звальненняў за прагулы і іншыя парушэнні дысцыпліны. За 4 месяцы 2021 г. такіх работнікаў па флагманах налічылі 11,1 тысячы чалавек, а ў 2022-м – 11,5 тысячы чалавек.

За прагулы і іншыя парушэнні з працоўнымі месцамі ў 2022 годзе рассталася амаль 3,1 тысячы чалавек у аграсектары, 3,6 тысячы - у прамысловасці, 1,0 тысяча - у будаўніцтве, 2,0 тысячы - у раздробным гандлі.

Індыкатары звальненняў у рэгіёнах і галінах

За студзень-красавік 2022 года ў Менску на валавой аснове звольнілі 46,3 тысячы чалавек, у Берасцейскай вобласці - 22,6 тысячы, у Віцебскай - 19,9 тысячы, у Гомельскай - 24,3 тысячы, у Гарадзенскай - 18,4 тысячы, у Менскай - 29,2 тысячы, у Магілёўскай - 18,4 тысячы (згодна з Белстатам).

Паводле вынікаў 4 месяцаў на названых тэрыторыях нідзе не было прытоку кадраў на флагманскія прадпрыемствы. Па Менску каэфіцыент замяшчэння склаў 84,7 працэнта (найгоршы ў краіне), а па абласцях вагаўся ад 86,2 працэнта ў Віцебскай да 93,3 працэнта ў Менскай.

У красавіку-2022 флагманы Менска паказалі каэфіцыент замяшчэння на ўзроўні 75,1 працэнта, валаўтваральныя бізнэсы абласцей - ад 71,3 працэнта па Берасцейскай, да 85,6 працэнта па Менскай.

За 4 месяцы чысты адток кадраў (у работніках) узмацніўся ў параўнанні з 2021 годам на ўсіх тэрыторыях, акрамя Менскай вобласці, паводле вынікаў красавіка адносна красавіка-2021 - усюды, акрамя Гарадзенскай і Менскай абласцей.

Флагманы прамысловасці за 4 месяцы на валавой аснове звольнілі 44,8 тысячы чалавек (каэфіцыент замяшчэння 88,2%), будсектара - 15,6 тысячы (70,7%), раздробнага гандлю (рытэйл) - 28,7 тысячы (97,1%), транспарту і лагістыкі - 11,4 тысячы (73,1%), адукацыі - 20,1 тысячы (91,4%), аховы здароўя - 13,1 тысячы (79,4%).

Сітуацыя з кадрамі ў IT-сектары

За 4 месяцы ў галіне ўтварыліся негатыўныя суадносіны прынятых і звольненых работнікаў. У студзені-красавіку 2022-га на валавой аснове былі звольнены 8,5 тысячы чалавек, прыняты - 5,8 тысячы, нета-адток склаў 2,7 тысячы Суадносіны прынятых і звольненых работнікаў у красавіку дасягнулі 68,6 працэнта.

Параўнайце: у 2021 годзе па IT-сектары назіраўся чысты прыток кадраў. За 4 месяцы флагманы галіны звольнілі 5,1 тысячы чалавек, прынялі 5,7 тысячы, а каэфіцыент замяшчэння склаў 111,2 працэнта.

Паводле вынікаў красавіка-2022 колькасць звольненых работнікаў перавысіла 3,2 тысячы чалавек, прынятых - 0,9 тысячы, чысты адток з галіны дасягнуў 2,3 тысячы чалавек. Суадносіны прынятых і звольненых склалі 28,7% - 287 прынятых на кожную 1000 звольненых.

Статыстыка ахоплівае кампаніі са сярэднеспісачным персаналам 16+ чалавек. Экспэрты тлумачаць адток рэлакацыяй працаўнікоў з Беларусі ў іншыя краіны.

Нагадаем, у сакавіку статыстыка паказала першы адток кадраў з галіны са студзеня 2021-га. За сакавік флагманы звольнілі 2,4 тысячы чалавек, прынялі 1,4 тысячы, а суадносіны прынятых і звольненых склалі 57,7%. Такім чынам, адток айцішнікаў у красавіку ўзмацніўся ўдвая ў параўнанні з сакавіком.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках