25 красавiка 2024, Чацвер, 4:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы падвоілі попыт на авіябілеты ў Беларусь

6
Расейцы падвоілі попыт на авіябілеты ў Беларусь

З чым гэта звязана?

Попыт расейцаў на авіябілеты ў Беларусь гэтай вясной вырас у 2,6 разы, падлічыў сэрвіс для планавання падарожжаў OneTwoTrip, паведамляе officelife.media.

Для параўнання: авіябілеты ў Казахстан расейцы сталі купляць часцей у 2,5 разы, у Грузію - на 40%, у Турцыю - на 11%. А вось попыт на рэйсы ў Арменію знізіўся амаль на 40 працэнтаў.

Сярэдні кошт пералёту ў замежных паездках вясной склаў 25 тысяч расейскіх рублёў ($423) на чалавека ў адзін бок. Пры гэтым унутрырасейскія пералёты каштавалі ў сярэднім 6,3 тысячы рублёў ($106).

Паездкі ў Беларусь на аўтобусах сталі менш папулярнымі ў расейцаў: на іх попыт упаў на 28 працэнтаў. Гэта адбылося нягледзячы на тое, што сярэдні кошт падарожжа на аўтобусе ацэньваецца ў 1,1 тысячы рублёў ($18). Гэта больш чым удвая танней за квіткі на цягнік, якія гэтай вясной каштавалі ў сярэднім 2,8 тысячы расейскіх рублёў ($47).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках