23 красавiка 2024, aўторак, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску мужчыну ля крамы забілі нажавым раненнем у сэрцы

10
У Менску мужчыну ля крамы забілі нажавым раненнем у сэрцы

Абвінавачаны і загінулы знаёмыя не былі.

Следчы камітэт высвятляе абставіны забойства ля крамы, якое адбылося ў Менску. Загінуў 33-гадовы мянчук. Прычынай смерці стаў удар нажом у сэрца.

Паводле папярэдняй інфармацыі следчых, труп быў знойдзены на бульвары Шаўчэнкі мінаком раніцай 10 красавіка.

Пакуль удалося ўстанавіць, што 33-гадовы загінулы напярэдадні выгнаў з кватэры 41-гадовую мянчанку за некарэктныя паводзіны падчас распівання спіртнога. Яна прыйшла дадому і паскардзілася свайму 49-гадоваму сужыцелю. Той падахвоціўся разабрацца з крыўдзіцелем. Была прызначаная сустрэча ля крамы.

«Перад выхадам з дому фігурант зайшоў на кухню і ўзяў з сабой нож, адзначыўшы падчас допыту, што ніколі без яго не выходзіць на вуліцу. Сустрэўшыся каля крамы, мужчыны пачалі высвятляць дачыненні. Раптам абвінавачаны дастаў нож і нанёс адзін удар у вобласць сэрца, ад якога мянчук памёр», - гаворыцца ў паведамленні СК.

Мужчыну затрымалі. Раней ён ужо быў судзімы за забойства, учыненае аналагічным чынам. Абвінавачаны і загінулы знаёмыя не былі.

Распачатая крымінальная справа паводле артыкула за забойства. Абвінавачаны ўзяты пад варту.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках