23 красавiка 2024, aўторак, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ізраілі знайшлі спешна пакінутае людзьмі селішча

У Ізраілі знайшлі спешна пакінутае людзьмі селішча

Людзі пакінулі тут гэтыя статуэткі і чары задоўга да пачатку нашай эры.

Рэшткі сельскагаспадарчага паселішча, якія добра захаваліся, выяўлены пры раскопках ва Усходняй Галілеі. Узрост знаходкі перавышае дзве тысячы гадоў, паведамляе прэс-служба Міністэрства турызму Ізраіля, піша «Вокруг света».

Сярод артэфактаў, якія, магчыма, былі пакінуты жыхарамі ў спешцы, археолагі знайшлі дзясяткі ткацкіх станкоў, вялікія керамічныя пасудзіны для захоўвання, жалезныя сельскагаспадарчыя прылады, а таксама манеты. З іх дапамогай можна датаваць селішча другой паловай II стагоддзя да н. э.

Акрамя таго, былі выяўлены падмуркі будынкаў, керамічныя пасудзіны і іншыя знаходкі, якія належаць да жалезнага веку (X–IX стст. да н. э).

У гэты перыяд іудзейскае Хасманееўскае царства пашырылася да Галілеі, і не выключана, што селішча было закінута ў выніку гэтых падзей. Каб вызначыць, кім былі насельнікі гэтага месца, патрабуюцца дадатковыя даследаванні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках