25 красавiка 2024, Чацвер, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік Нацбанку распавёў, што насамрэч адбываецца з беларускім рублём

12
Экс-кіраўнік Нацбанку распавёў, што насамрэч адбываецца з беларускім рублём

Фактычна ён ужо перастае быць паўнавартасным аплатным сродкам.

У інтэрв'ю дзяржаўнай ТВ прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка прапанаваў прынцып захоўвання зберажэнняў, які ён назваў «класікай савецкага кінематографа»: трымаць грошы ў «ашчаднай касе, а не пад падушкай».

Прэм'ер-міністр таксама заклікаў беларусаў «не шарахацца з валюты ў валюту, бегаць мяняць рублі на даляры, даляры на ены».

Былы кіраўнік Нацбанку Станіслаў Багданкевіч у каментары udf адзначыў, што Галоўчанка забыўся на адну важную дэталь.

«Сапраўды, грошы не працуюць пад падушкай, яны працуюць толькі, калі ляжаць пад адсоткамі. Іншая справа, што Галоўчанка мусіў сказаць, як ён забяспечыць стабільнасць эканомікі, дзе не будзе інфляцыі. Гэта значыць, пытанне ўпіраецца ў практыку», - сказаў Багданкевіч.

Ці мае рацыю прэм'ер, сцвярджаючы, што захоўваць сродкі лепш у той валюце, у якой чалавек атрымлівае даход?

«Ён меў бы рацыю, калі б наша валюта была свабодна канвертоўнай і з ёй можна было б паехаць, скажам, у Новую Зеландыю і купляць там тавары, плаціць за паслугі. Але яна ж не свабодна канвертоўная», – адзначыў Багданкевіч.

Ці надоўга цяперашняе «ўмацаванне» беларускага рубля?

«Думаю, не. Як ні парадаксальна, гэты працэс сведчыць аб тым, што ў нас не ўсё добра ў эканоміцы. Курс устанаўліваецца попытам і прапановай. Пасля ўвядзення санкцый валюта не выкарыстоўваецца як інструмент для куплі камплектуючых і сыравіны, яна застаецца ў краіне. На многіх прадпрыемствах аб'ёмы вытворчасці скарачаюцца. Умацаванне валюты не заўсёды сведчыць аб росце ўзроўню жыцця», - канстатаваў Багданкевіч.

У імпартазамяшчэнні экс-кіраўнік Нацбанку не бачыць нічога добрага.

«Сусветнаму эканамічнаму росту садзейнічае падзел працы. А калі яго няма, калі пачынаецца штучнае імпартазамяшчэнне, то новы прадукт па якасці і нават па цане будзе ўступаць канкурэнтам. Адпаведна будзе падаць якасць жыцця», - сказаў Багданкевіч.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках