24 красавiка 2024, Серада, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-прэм'ер Беларусі дапамагае расейскай карпарацыі хавацца ад санкцый

3
Экс-прэм'ер Беларусі дапамагае расейскай карпарацыі хавацца ад санкцый
АНДРЭЙ КАБЯКОЎ
ФОТА: NAVINY.BY

Лукашыст Кабякоў цяпер абслугоўвае інтарэсы вугальнай кампаніі з РФ.

Адразу трое былых прэм'ер-міністраў Беларусі пасля адставак прадаўжаюць кар'еры «на расейскім кірунку». Міхаіл Мясніковіч — старшыня Еўразійскай эканамічнай камісіі, Сяргей Румас у 2021-м увайшоў у наглядальную раду Рассельгасбанка, а Андрэй Кабякоў узначальвае вугальны холдынг коштам, большым за два мільярды даляраў, паведамляе «Еўрарадыё».

Толькі вось Андрэю Кабякову з холдынгам не вельмі пашанцавала: у лютым ён, як частка ўласнасці расейскай дзяржкарпарацыі «ЗЭБ.РФ», патрапіў пад санкцыі. І цяпер былому прэм'еру, як ён некалі ратаваў ад санкцый беларускую эканоміку, даводзіцца прыкладаць намаганні для абароны новага месца працы.

Гаспадар Сібіры

Кемераўская вобласць знаходзіцца ў Заходняй Сібіры. Параўнальна недалёка - Казахстан і Манголія. А яшчэ тут знаходзяцца вялікія паклады карысных выкапняў. Менавіта таму ў вобласці актыўна працаваў холдынг «Сібуглемет».

«Сібуглемет» займаецца вытворчасцю коксу, неабходнага ў металургіі. У канцы 2020-га холдынг узначаліў былы беларускі прэм'ер Кабякоў - пасля таго, як пакінуў пасаду незалежнага дырэктара «Белгазпрамбанка».

Уладальнікі холдынгу – дзяржкарпарацыя «ВЭБ.РФ» – раней спрабавалі прадаць закрэдытаваныя прадпрыемствы за суму, блізкую да двух мільярдаў даляраў. Размовы пра гэта ішлі з Раманам Абрамовічам, але пакуль да ўгоды не дайшло. Таму холдынг прадаўжае несці страты і назапашваць запазычанасці.

Новым выпрабаваннем сталі заходнія санкцыі. У канцы лютага 2022 года ЗША ўвялі блакавальныя абмежаванні супраць «ЗЭБ.РФ» і дачок карпарацыі. У тым ліку — «Сібуглемета». Відавочна, што стратны і падсанкцыйны бізнэс прадаць складаней, чым проста стратны, - таму пачаліся пераўтварэнні.

З мэнэджараў - ва ўласнікі

У «Сібуглемета» было шмат юрыдычных асоб. Асноўныя — «Група Сібуглемет» і «Холдынг Сібуглемет», у першым Кабякоў быў генеральным дырэктарам, у другім — старшынём рады дырэктараў. Ужо ў пачатку сакавіка «Холдынг Сібуглемет» перайменавалі ў ТАА «Новая горная кіроўная кампанія» (НГУК).

ArticleImage Id:81889]

Неўзабаве стала вядома, што са складу ўласнікаў НГУК выйшла «Група Сібуглемет», гэта значыць, сам «ЗЭБ.РФ». Гэтую долю на чацвярых падзялілі мэнэджары кампаніі - Ігар Горын, Андрэй Тараска, Дзмітрый Краўноў і Андрэй Кабякоў. У кожнага, калі верыць расейскім рэестрам, па 17,65% акцыяў.

Статутны капітал кампаніі - мільён расейскіх рублёў, а прадаць яе хочуць за 2 млрд даляраў

«Угода была праведзеная на рынкавых умовах і прайшла ў рамках выкупу доляй кіроўнай кампаніі яе мэнэджмэнтам (management buy out). Фізасобы, якія ўзялі ўдзел ва ўгодзе, цяпер не маюць дачынення да «ЗЭБ.РФ». У рамках угоды ўдзельнікамі таксама была прынятая пастанова аб перайменаванні кіроўнай кампаніі. Цяпер усе прадпрыемствы, якія знаходзяцца пад кіраваннем НГУК, прадаўжаюць працаваць у штатным рэжыме, забяспечваецца бесперапыннасць вытворчага працэсу і выкананне ўсіх абавязацельстваў перад заказчыкамі і партнёрамі», — заяўлялі ў сакавіку «Інтэрфаксу» ў «Групе Сібуглемет».

У сярэдзіне сакавіка стала вядома, што гендырэктарам НДУК стаў Андрэй Кабякоў. Паводле інфармацыі дзяржрэестра, тады ж ён перастаў быць кіраўніком «Групы Сібуглемет».

Пасля змены фармальнай структуры ўласнасці перастаноўкі ў холдынгу прадаўжаюцца. Напрыклад, гендырэктарам «Сібуглемета-М», адной з «дачок» НГУК, якая адказвае за аптовыя продажы, стаў адзін з новых партнёраў Кабякова Андрэй Тараска. А ўжо ў траўні АТ «Сібуглемет» – гандлёвая кампанія ў рамках холдынгу – змяніла назву на АТ «Гандлёвы дом Паўднёва-Сібірскі».

Фармальна «выратаваныя»?

У санкцыях, якія ЗША ўвялі супраць «ЗЭБ» і яго «дачок» за два дні да вайны, з усяго мноства юрыдычных асоб, звязаных са здабычай вугалю, згадваецца толькі «Група Сібуглемет». Ні «Холдынг Сібуглемет», ні тым больш асобныя гандлёвыя дамы там не згадваюцца.

Цяпер фармальна «Група Сібуглемет» не мае ніякага дачынення да здабычы і вытворчасці вугалю. Больш за тое, НГУК (былы «Холдынг Сібуглемет») не звязана з «ЗЭБ.РФ» і з'яўляецца паводле дакументацыі кампаніяй, якой валодаюць прыватныя асобы. Ніхто з топ-мэнэджараў холдынгу ў абмежавальныя спісы дагэтуль не патрапіў.

Фактычна Кабякоў увайшоў у кампанію наёмным мэнэджэрам, а цяпер не проста дапамог рэструктураваць уласнасць, але і атрымаў долю ў ёй. Праўда, на якіх падставах - невядома.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках