19 красавiка 2024, Пятніца, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Залужны паказаў, як УСУ пляжаць акупантаў з самай сучаснай зброі

4
Залужны паказаў, як УСУ пляжаць акупантаў з самай сучаснай зброі

Атрыманая ад Захаду вайсковая дапамога ўжо выкарыстоўваецца ў баі.

Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Валерый Залужны нагадаў партнёрам, што з дастаўкай зброі для Украіны нельга марудзіць, бо гэта вымяраецца жыццямі людзей, якія ратуюць свет ад расейскіх акупантаў.

У сваім Telegram Залужны паказаў, як украінскія воіны выкарыстоўваюць ужо атрыманую вайсковую дапамогу ў баявых умовах на фронце.

«Нам вельмі цяжка, але мы стаім. Мы змагаемся за кожны кірунак фронту, за кожны населены пункт. Выбіваць ворага з нашай зямлі нам дапамагае заходняе ўзбраенне і тэхніка», - падкрэсліў галоўнакамандуючы.

Ён заклікаў партнёраў перадаваць больш узбраення, якое б дало магчымасць паражаць ворага на вялікай адлегласці.

«Мы ўдзячныя за нададзеную міжнародную тэхнічную дапамогу. У той жа час, мы вельмі маем патрэбу ва ўзорах узбраення, якія дадуць магчымасць паражаць праціўніка на вялікай адлегласці. І з гэтым нельга марудзіць, бо цана затрымкі вымяраецца жыццямі людзей, якія сабой абаранілі свет ад рашызму», - заявіў Залужны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках