23 красавiка 2024, aўторак, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«З нафтаправодам «Дружба» можа нешта адбыцца»

10
«З нафтаправодам «Дружба» можа нешта адбыцца»

У Мінэнэргетыкі Украіны расказалі, як паўплываць на Вугоршчыну

Вугорскі ўрад прадаўжае шантажаваць Еўрапейскі Звяз праз блакаванне ўвядзення нафтавага эмбарга. У той жа час ва Украіны ёсць рычаг, здольны запэўніць краіну ў сваёй пастанове.

Аб гэтым піша РБК-Украіна са спасылкай на словы дарадцы міністра энэргетыкі Алены Зеркаль.

«Вугоршчына скарысталася сітуацыяй. Іх апетыт да фондаў Еўрапейскага Звязу расце штодня. Яны вызначылі, што ў іх настаў зорны час, калі можна патрабаваць усё што заўгодна, абы не разбурыць еўрапейскае адзінства», - сказала Зеркаль.

Як адзначыла Зеркаль, Украіна магла б адказаць прэм'еру Вугоршчыне Віктару Орбану на мове, якую ён разумее. Размова ідзе менавіта аб нафтаправодзе «Дружба», праз які ў Вугоршчыну ідзе асобная нітка.

«У руках Украіны ёсць выдатны рычаг - гэта нафтаправод «Дружба». Нават калі мы вельмі цэнім стасункі са Славаччынай, якая таксама атрымлівае нафту праз «Дружбу», у Вугоршчыну ідзе асобная нітка. Было б вельмі дарэчы, калі б з ім нешта здарылася»,- дадала дарадца міністра энэргетыкі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках