23 красавiка 2024, aўторак, 12:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта Лукашэнку спатрэбіліся «вучэнні» на мяжы з Валынню?

16
Навошта Лукашэнку спатрэбіліся «вучэнні» на мяжы з Валынню?
ФОТА: САША ГУСАЎ

Версія МУС Украіны.

Вучэнні расейскіх вайсковых у Беларусі паблізу граніцы з Валынскай вобласцю закліканыя стрымаць перакідку ўкраінскіх войскаў на Данбас.

Аб гэтым заявіў дарадца кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў Украіны Віктар Андрусіў.

«Такімі манеўрамі яны спрабуюць стрымліваць перакідку нашых войскаў на Усход. Мы не можам ігнараваць гэту пагрозу, таму вымушаныя ўтрымліваць моцныя групоўкі на гэтым кірунку. Само ж войска Беларусі слабае, непрафесійнае і нематываванае», - растлумачыў ён.

Са слоў Андрусіва, гэтыя вучэнні з'яўляюцца прадаўжэннем палітыкі беларускага рэжыму ў падыгрыванні прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну.

«Пуцін фактычна анэксаваў Беларусь, дакладней Лукашэнку. Гэта і тлумачыць тую сітуацыю, якая ёсць цяпер. Ва ўмовах гэтай анэксіі Лукашэнка спрабуе неяк падыгрываць Пуціну, але такім чынам, каб гэта не мела наступстваў. Палітыка «дапамагаць Пуціну без наступстваў» будзе захоўвацца і далей», - упэўнены ён.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках