19 красавiка 2024, Пятніца, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ распляжылі роту расейскіх дэсантнікаў на Данбасе

7
УСУ распляжылі роту расейскіх дэсантнікаў на Данбасе

Страты ворага склалі больш за 85% усяго асабовага складу і 70% тэхнікі.

Расейскае войска прадаўжае несці вялізныя страты ва Украіне. На Данбасе была знішчаная цэлая рота дэсантнікаў.

Страты склалі больш за 85% усяго асабовага складу (у тым ліку ўвесь камандны склад) і больш за 70% тэхнікі, паведаміў журналіст Раман Цымбалюк.

«23 траўня падчас наступу на пазіцыі УС Украіны ў Данецкай вобласці была цалкам знішчаная рота адной з БТГр 106 парашутна-дэсантнай дывізіі (в/ч 55599, Тула). Страты склалі больш за 85% усяго асабовага складу (у тым ліку ўвесь камандны склад) і больш за 70% тэхнікі. У сувязі з інтэнсіўнасцю баявых дзеянняў падлік забітых і параненых немагчымы», - распавёў журналіст.

Таксама Цымбалюк адзначыў, што на гэты момант вайскоўцаў указанай роты, якія выжылі, вывелі ў тыл з мэтай далейшага пераразмеркавання па іншых падраздзяленнях.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках