20 красавiка 2024, Субота, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка даручыў неадкладна стварыць аперацыйнае камандаванне на мяжы з Украінай

72
Лукашэнка даручыў неадкладна стварыць аперацыйнае камандаванне на мяжы з Украінай

Узурпатар баіцца пагрозы з боку Украіны.

Аляксандр Лукашэнка анансаваў стварэнне ва Узброеных сілах Паўднёвага аперацыйнага камандавання. Аб гэтым ён заявіў на нарадзе ў Міністэрстве абароны аб пытаннях вайсковай бяспекі.

«Вайсковы ціск будзе на нас здзяйсняцца праз Польшчу, Літву, Латвію і дыслакаваныя там войскі NATO, а таксама за кошт падтрымання і эскалацыі баявых дзеянняў ва Украіне. На жаль, адкрыўся новы кірунак, новы фронт, і мы не можам не надаваць гэтай увагі», - сказаў Лукашэнка.

Паводле ягоных слоў, яшчэ летась міністр абароны Віктар Хрэнін прапанаваў адкрыць яшчэ адно аперацыйнае камандаванне - на паўднёвым флангу, паўднёвым кірунку.

«Так, мы тады разумелі, што нешта трэба рабіць, але час падштурхнуў нас да таго, што нам трэба неадкладна ствараць гэты аперацыйны кірунак. Разам з заходнім, паўночна-заходнім будзе і паўднёвае крыло», - падкрэсліў Лукашэнка.

Ён нагадаў, што цяпер у Беларусі ідзе ратацыя Узброеных Сіл, сіл спецыяльных аперацый "на паўднёвых межах".

«Мы маем праводзіць гэтую ратацыю, гэта маё жорсткае патрабаванне, і на гэтым „практыкаваць“ нашых вайскоўцаў. Гэта ўмова ваеннага часу. Але пакуль без вайны. Я адчуваю ды інфармацыю атрымліваю, што хлопцы паводзяць сябе годна. Нам трэба і планаванне адпрацоўваць у гэтых варунках: калі, крый божа, вайна, як дзейнічаць мы будзем», - устурбаваўся ён.

Нагадаем, у Беларусі асцерагаюцца ўдару ў адказ з боку Украіны — беларускія вайскоўцы заклапочаныя тым, што ў варунках вайны з Расеяй «украінцы заміноўваюць сваю зямлю», «ходзяць узброеныя».

«Сёння на Ровенскім кірунку Украіна засяродзіла супраць Беларусі блізу 10 тысяч вайскоўцаў. На Оўруцкім кірунку іх 6 тысяч, на Чарнігаўскім - 4,5 тысячы. Ёсць сярод іх артылерыйскія, узброеныя самымі сучаснымі амэрыканскімі сродкамі, і падраздзяленні супрацьпаветранай абароны, - заявіў 16 траўня першы намеснік начальніка генеральнага штаба Узброеных сіл Беларусі Ігар Кароль. - Украінцы заміноўваюць дарогі, масты на сумежнай тэрыторыі, вядуць ўзмоцненае патруляванне ўзмоцненымі патрулямі. Усе ўзброеныя, усе з баявой зброяй, таму правакацыі могуць быць усякімі».

Раніцай 24 лютага Расея напала на Украіну. Для вайсковага ўварвання выкарыстоўвалася ў тым ліку тэрыторыя нашай краіны, што зрабіла Беларусь суўдзельніцай акта вайсковай агрэсіі. Пры гэтым у папярэднія гады Лукашэнка неаднаразова публічна заяўляў, што ніхто і ніколі з Беларусі не будзе атакаваць Украіну.

Напісаць каментар 72

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках