24 красавiка 2024, Серада, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўзятары каманды Шатландыі праспяваюць гімн Украіны перад матчам плэй-оф кваліфікацыі на ЧС-2022

2
Заўзятары каманды Шатландыі праспяваюць гімн Украіны перад матчам плэй-оф кваліфікацыі на ЧС-2022

Сустрэча адбудзецца 1 чэрвеня ў Глазга.

Заўзятары каманды Шатландыі падтрымаюць Украіну перад матчам супраць падапечных Аляксандра Петракова ў плэй-оф кваліфікацыі на чэмпіянат свету ў Катары.

На знак салідарнасці з украінцамі шатландскія заўзятары перад сустрэчай, якая адбудзецца 1 чэрвеня ў Глазга, выканаюць гімн Украіны, паведамляе STV.TV.

Праграма для вывучэння замежных моў Duolingo будзе выдаваць людзям фанетычныя дапаможнікі спрошчанай версіі тэксту ў выглядзе паштовак.

Таксама тэкст гімна Украіны будзе змешчаны ў сацыяльных сетках праграмы.

“Футбол лучыць людзей, асабліва чэмпіянат свету, але мы ўсе ведаем, што гэты матч мае яшчэ большае значэнне. За ім будуць назіраць у свеце.

Мы хочам, каб усе заўзятары Шатландыі ды ўсе футбольныя фанаты выявілі сваю салідарнасць у песні ды паказалі, што яны адзіныя з Украінай», - сказаў мэнэджэр Duolingо Колін Уоткінс.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках