20 красавiка 2024, Субота, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прагноз надвор'я на 27 траўня

Прагноз надвор'я на 27 траўня

Чакаюцца дажджы і парывісты вецер.

Аранжавы ўзровень небяспекі праз парывісты вецер абвешчаны ў Беларусі 27 траўня. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У пятніцу, 27 траўня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Удзень у асобных раёнах будуць навальніцы. Вецер заходні, паўднёва-заходні 5—10 м/с, парывы да 14 м/с, уночы месцамі, удзень у многіх раёнах парывы ўзмоцняцца да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 6 да 12 градусаў, днём ад плюс 13 да 19 градусаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках