29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аперацыйная інфармацыя Генеральнага штаба УСУ на вечар 26 траўня

2
Аперацыйная інфармацыя Генеральнага штаба УСУ на вечар 26 траўня

Працягваецца 92-і дзень гераічнага супрацьстаяння ўкраінскага народа.

Аперацыйная інфармацыя Генеральнага штаба УСУ аб расейскім ўварванні на вечар 26.05.2022.

«Працягваецца 92-і дзень гераічнага супрацьстаяння ўкраінскага народа расейскаму вайсковаму ўварванню. Супраціўнік не спыняе вядзенне наступальных дзеянняў ва Усходняй аперацыйнай зоне і працягвае ракетныя ды авіяцыйныя ўдары па аб'ектах інфраструктуры на тэрыторыі Украіны.

На Валынскім і Палескім кірунках, на тэрыторыі Берасцейскай вобласці, прадаўжаюцца тактычныя вучэнні падраздзяленняў Сіл спецыяльных аперацый, Вайскова-паветраных сіл і Войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Беларусі.

На Северскім кірунку вораг працягвае дзеянні інжынернага абсталявання пазіцый у прымежных раёнах Бранскай вобласці. Паводле наяўнай інфармацыі для ўзмацнення аховы адцінка расейска-ўкраінскай мяжы ў названым кірунку супраціўнік прыцягвае падраздзяленні Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл РФ. Супраціўнік працягвае абстрэл з мінамётаў і рульнай артылерыі пазіцыі Сіл абароны ў прымежных раёнах Сумскай вобласці.

На Слабажанскім кірунку вораг чынных наступальных дзеянняў не рабіў.

На Харкаўскім і Славянскім кірунках вораг асноўныя намаганні засяроджвае на ўтрыманні занятых пазіцый і стрымліванні прасоўвання нашых войскаў, абстрэльвае ўкраінскія пазіцыі. У мэтах удакладнення становішча нашых войскаў вёў паветраную выведку БЛА тыпу "Арлан-10". Здзейсніў дыстанцыйнае заміноўванне на маршрутах магчымага высоўвання падраздзяленняў Сіл абароны Украіны.

Пры падтрымцы артылерыі вораг вёў наступ ў кірунку населенага пункта Багародзічнага, поспеху не меў, адышоў на займаную раней пазіцыю. На тэрыторыі Белгарадскай і Варонежскай абласцей вораг працягвае падрыхтоўку рэзэрваў. Папаўняе запасы з мэтай далейшага аднаўлення наступу.

На Данецкім кірунку вораг працягвае абстрэлы падраздзяленняў нашых войскаў, наносіць ракетныя ўдары, вядзе выведку, нарошчвае авіяцыйную падтрымку, ажыццяўляе перагрупаванне войскаў. Узмацняе групоўку за кошт перасоўвання рэзэрвовых падраздзяленняў.

На Ліманскім кірунку вораг засяроджваў намаганні на агнявым знішчэнні нашых падраздзяленняў каля Азёрнага і на поўдзень ад паселішча Лімана.

На Севераданецкім кірунку супраціўнік вядзе наступ у кірунках паселішчаў Севераданецка і Бароўскага. Поспеху няма. У кірунку паселішча Усцінаўкі мае частковы поспех. У мэтах парушэння лагістычнага злучэння і недапушчэння манэўру нашых войскаў наносіць удары па маставых пераправах.

На Бахмуцкім кірунку расейскія акупанты вядуць наступ у кірунку паселішчаў Камышавахі, Ныркава, Берастава і Белагораўкі, поспеху не маюць, панеслі страты і адышлі. У кірунках Пакроўскага і Клінавага вораг мае частковы поспех, авалодаў селішчам Меднай Рудай. Ажыццяўляе перагрупаванне.

На Аўдзееўскім кірунку вораг спрабаваў аднавіць наступ, поспеху не меў.

На Курахаўскім, Навапаўлаўскім і Запарожскім кірунках чынных баявых дзеянняў супраціўнік не вёў, абстрэльваў пазіцыі нашых войскаў з мінамётаў, рэактыўнай і рульнай артылерыі, вёў контрбатарэйную барацьбу. На Запарожскім кірунку групоўка ворага дадаткова ўзмоцненая сфармаваным танкавым батальёнам на танках Т-62.

На Паўднёвабужскім кірунку вораг чынных баявых дзеянняў не праводзіў. Працягвае абстрэлы нашых войскаў і вядзе паветраную выведку з выкарыстаннем БЛА. Выяўленае правядзенне інжынернымі падраздзяленнямі акупантаў дзеянняў для заміноўвання ўзбярэжжа Кахоўскага вадасховішча.

На Бесарабскім кірунку на тэрыторыі Прыднястроўскага рэгіёну Малдовы зніжаны ўзровень тэрарыстычнай небяспекі. Пры гэтым асабовы склад аперацыйнай групы расейскіх войскаў у рэгіёне працягвае нясенне службы ва ўзмоцненым рэжыме.

На часова захопленых тэрыторыях Украіны акупацыйныя ўлады працягваюць захады адміністрацыйна-паліцыйнага рэжыму. Далей перашкаджаюць выезду цывільных жыхароў на тэрыторыю, падкантрольную украінскім уладам. Акрамя таго, акупанты актывізавалі трансляцыю прапагандысцкіх інфармацыйных матэрыялаў праз існыя і спецыяльныя сродкі тэлерадыёвяшчання.

Сілы абароны Украіны наносяць ворагу страты па ўсіх кірунках і гатовыя да ўсякіх змен аперацыйнай сітуацыі. Разам пераможам! Слава Украіне!» - гаворыцца ў інфармацыі штаба УСУ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках