28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская кампанія падала заяўкі ў РФ на рэгістрацыю брэндаў «Расдональдс» і «Масдональдс»

36
Беларуская кампанія падала заяўкі ў РФ на рэгістрацыю брэндаў «Расдональдс» і «Масдональдс»

Амерыканская карпарацыя McDonald's прадала бізнэс у Расеі.

Беларуская кампанія падала ў Распатэнт заяўкі на рэгістрацыю брэндаў "Расдональдс", "Масдональдс" і Rusdonald's. Пра гэта паведамляе агенцтва «Москва».

Згодна з заяўкамі, таварныя знакі "Расдональдс", "Масдональдс" і Rusdonald's рэгіструюцца паводле класу міжнароднай класіфікацыі тавараў і паслуг (МКТП) № 43, што дазваляе пад гэтымі брэндамі адкрываць шынкі, бары, кавярні і рэстарацыі, а таксама выконваць паслугі ўпрыгожвання ежы і паслугі рэстарацый з ежай на вынас.

Паводле звестак Распатэнта, заяўкі на рэгістрацыю таварных знакаў падала беларуская кампанія “Прагрэс Кансалтынг”, зарэгістраваная ў Менску. Асноўная сфера дзейнасці кампаніі – кансультаванне ў пытаннях камерцыйнай дзейнасці і кіравання, удакладняе "Масквіч Mag".

Нагадаем, амерыканская карпарацыя McDonald's прадала бізнэс у Расеі свайму партнёру-франчайзі Аляксандру Говару, які працягне працаваць пад іншым брэндам.

Сёння, 26 траўня, мэр Масквы Сяргей Сабянін заявіў, што праца рэстарацый «Макдоналдс» адновіцца пад новым брэндам, меню і працоўны калектыў застанецца ранейшым.

Раней Мінпрамгандаль Расеі абвясціў конкурс на імя для новай сеткі. Сярод прапаноў — “Дядя Вова”, “Матрёшка”, “Колобок” і “Русбургер”. Таксама абыгрываліся прыстаўкі “Мак” — ад “Наш Мак”, “МакРос” і “МакСмак”, да “ПутинМак”, “Маковецкий” і “СмакЪ”. Прапаноўвалі і больш смяхотныя назвы — “Скатерть-самобранка”, “Жар-птица”, “Москотлета”, “Булково” и “На скаку”.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках