25 красавiка 2024, Чацвер, 4:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя дапаможа Украіне з рэформамі на шляху да сяброўства ў ЕЗ

2
Фінляндыя дапаможа Украіне з рэформамі на шляху да сяброўства ў ЕЗ

Прэм'ерка Фінляндыі заявіла, што Украіна - гэта ўжо фактычна сябра еўрапейскай сям'і.

Фінляндыя будзе надаваць Украіне дапамогу ў рэформах, патрэбных для сяброўства ў ЕЗ.

Пра гэта ішла размова падчас размовы прэм'ера Украіны Дзяніса Шмыгаля з яго фінскай калегай Саннай Марын, паведамляе "Европейская правда" са спасылкай на Урадавы партал.

"Старшыні ўрадаў дамовіліся аб шчыльнай каардынацыі ўзаемадзеяння ў рамках ЕЗ, аб дапамозе з боку Фінляндыі ў рэалізацыі рэформ ва Украіне на шляху да сяброўства ў Еўрапейскім Звязе" - гаворыцца ў паведамленні.

Санна Марын падкрэсліла, што Украіна - гэта ўжо фактычна сябра еўрапейскай сям'і.

Паводле ейныхслоў, Фінляндыя будзе разам з Еўрапейскім Звязам падтрымліваць Украіну на кожным этапе далучэння да ЕЗ.

Акрамя таго, Дзяніс Шмыгаль і Санна Марын дамовіліся аб прыцягненні Фінляндыі ў аднаўленне ў будучыні інфраструктуры Украіны з выкарыстаннем перадавых тэхналогій і еўрапейскіх параметраў і аб удзеле ў аднаўленні ўкраінскіх гарадоў і паселішч.

"Разлічваем найбліжэйшым часам выйсці на канкрэтныя праекты, каб быць гатовымі як мага хутчэй пачаць работу", – падкрэсліў Шмыгаль.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках