20 красавiка 2024, Субота, 5:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы амбасадар Украіны ў Беларусі: Наша кіраўніцтва даўно павінна было папярэдзіць Лукашэнку

22
Былы амбасадар Украіны ў Беларусі: Наша кіраўніцтва даўно павінна было папярэдзіць Лукашэнку
ВАЛЯНЦІН НАЛІВАЙЧАНКА

Украіна ў выпадку новых абстрэлаў з тэрыторыі Беларусі павінна знішчаць ракетныя комплексы агрэсара.

Былы амбасадар Украіны ў Беларусі, дэпутат Вярхоўнай Рады Валянцін Налівайчанка мяркуе, што ўкраінскае кіраўніцтва павінна папярэдзіць Аляксандра Лукашэнку праз публічную заяву аб магчымым знішчэнні расейскіх ракетных комплексаў у Беларусі ў выпадку новых абстрэлаў Украіны з тэрыторыі Беларусі.

"Перакананы, што прыйшоў час суагрэсару зразумець плату за такія агрэсіўныя дзеянні і планы", - заявіў Валянцін Налівайчанка ў эфіры ўкраінскага тэлеканала "Прамій".

Украінскі дыпламат і дэпутат перакананы, што ўкраінскае кіраўніцтва даўно павінна было папярэдзіць Лукашэнку аб тым, што “мы знішчым гэтыя ракетныя дывізіі і ўсіх тых агрэсараў, якія накіруюць на нас, на нашых мірных жыхароў, гэтыя ракеты”.

“Гэта ўжо занадта. Гэта не проста гульня цягліцамі. Гэта гульня ў агрэсію. І Лукашэнка на закрытай частцы нарады прызнаў, што ў яго няма сяброўскай мяжы, акрамя саюзнай прасторы з Расейскай Федэрацыяй”, - дадаў Валянцін Налівайчанка.

Украінскі дыпламат і дэпутат перакананы, што Рэспубліка Беларусь як дзяржава "за паўкрока ад растварэння ў складзе Расейскай імперыі, і акрамя Лукашэнкі і яго акружэння, фактчына, нікому ў Беларусі гэта непатрэбна".

“Ніхто не жадае. Ні беларускі бізнэс, ні беларуская моладзь, ні незалежныя СМІ, якія там яшчэ засталіся. Уся беларуская моладзь там катэгарычна не ўспрымае такога саюза або саюзніцкіх планаў Лукашэнкі і Пуціна”, - падкрэсліў Валянцін Налівайчанка.

Яшчэ адной пагрозай для Украіны былы амбасадар Украіны ў Беларусі назваў пастанову Лукашэнкі стварыць аператыўнае камандаванне на паўднёвым, украінскім напрамку. “Калі перакласці на простую мову - гэта пагроза Украіне і ўкраінцам, што ён зноў аддасць сваю тэрыторыю [у карыстанне] расейскім войскам, расейскім ракетам і гэтак далей”, - заявіў Валянцін Налівайчанка.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках