29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ «выдыхаюцца» на найважнейшым кірунку

6
Войскі РФ «выдыхаюцца» на найважнейшым кірунку

Экспэрт раскрыў новыя падрабязнасці штурму Севераданецка.

Расейскія войскі ўжо тыдзень спрабуюць захапіць Севераданецк Луганскай вобласці і прыкметна страчваюць сілы.

Пра гэта распавёў вайсковы экспэрт Алег Жданаў у эфіры тэлемарафону, паведамляе УНИАН.

Як адзначыў экспэрт, паводле папярэдніх ацэнак, непасрэдна ў раёне Севераданецка змагаецца амаль 20-22 батальённа-тактычныя групы ворага.

«На асобных участках наступлення расейскага войска ўдаецца стварыць перавагу 1 да 20 у тэхніцы і 1 да 10 у асабовым складзе. Але гэта на асобных участках, і гэта ўжо было некалькі дзён таму, бо яны ўжо тыдзень там наступаюць. Сёння такіх суадносін няма, яны патроху выдыхаюцца», - заявіў Жданаў.

Ён дадаў, што ўкраінскія абаронцы працягваюць трымаць абарону.

Раней экспэрт Мікалай Сунгуроўскі заявіў, што Расеі патрэбная хуткая перамога, таму яе войскі пачалі наступленне на Луганскую вобласць. Для іх пастаўленая задача - акружыць Севераданецк.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках