11 жнiўня 2022, Чацвер, 14:08
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нік і Майк»: «Сіменс» наважыў сысці з Беларусі, гэта створыць вялікія праблемы для БелАЭС

16
«Нік і Майк»: «Сіменс» наважыў сысці з Беларусі, гэта створыць вялікія праблемы для БелАЭС

Здарыцца гэта можа ўжо на пачатку чэрвеня.

Пацвердзілася інфармацыя аб тым, што «Сіменс» усё ж надумаў сысці з рынку Беларусі. Здарыцца гэта можа ўжо на пачатку чэрвеня. «Сіменс» - гэта найбуйнейшы пастаўшчык газавых турбін. Яны ўстаноўлены на Бярозаўскай і Лукомльскай ДРЭС, а таксама на Наваполацкай ЦЭЦ і Менскай ЦЭЦ-5, піша тэлеграм-канал «Ник и Майк».

Адзначым, што ўжо на пастаўленыя турбіны «Сіменс» адмовіўся ўсталёўваць неабходнае праграмнае забеспячэнне. Цяпер узнікае пытанне, хто іх запусціць і як яны ўвогуле будуць працаваць без ПЗ. Не кажучы ўжо пра абслугоўванне.

Да чаго гэта прывядзе? Замест новых блокаў будуць уключаць састарэлыя, якія вельмі моцна саступаюць у эфектыўнасці. Адпаведна, выдаткі павялічацца. Як і нагрузка на гэтыя блокі. Улічваючы іх стан, адсутнасць запчастак і зніжэнне ўзроўню кампетэнцый персаналу абслугоўвання ў сувязі з рэпрэсіямі і падзеннем заробкаў, усё гэта можа абярнуцца сур'ёзнымі праблемамі для энэргасістэмы Беларусі.

Тым больш, што складанасці ёсць і з электракатламі. Усе яны былі пастаўлены з краін, якія сягоння патрапілі ў спіс ворагаў. Гэта значыць, што калі нешта ламаецца, то паправіць вельмі складана. У Белаазёрску адзін з такіх электракатлоў ужо выйшаў з ладу і прастойвае.

Адзначым, што электракатлы закупляліся апошнія гады для пераадолення начных правалаў энергаспажывання пасля запуску БелАЭС. Аднак зараз план можа пайсці пад адхон.

Вы ўсё бачыце самі, што ў інфраструктуру грошы не ўкладваюцца. Ямы на дарозе ўсё глыбей, масты выглядаюць усё трывожней. У сферах, якія схаваныя ад вачэй, сітуацыя такая ж. І праблемы працягваюць назапашвацца. На адной з нарад сінепальцы загадаў у што б там ні стала знайсці рэсурсы, каб скончыць праекты, грошы на якія пачыналі даваць еўрапейскія структуры.

Аднак відавочна, што знайсці грошай няма ніякай магчымасці. Іх проста няма. Гэта значыць, што шмат якія праекты так і не будуць скончаныя. Выбар, які зрабіла хунта ў жніўні-2020, разбурае краіну знутры. І развязаць гэтую сітуацыю можна толькі адным спосабам.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».