29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пачала спешную эвакуацыі сваіх камандных пунктаў далей ад мяжы з Украінай

18
Расея пачала спешную эвакуацыі сваіх камандных пунктаў далей ад мяжы з Украінай

У РФ рыхтуюцца да перадачы УСУ магутных рэактыўных установак.

Камандаванне 27 асобнай мотастралковай брыгады са складу 1-й танкавай арміі Заходняй вайсковай акругі РФ, уцягнутай у вайну супраць Украіны, наважыла перанесці свой камандны пункт далей ад зоны дзеяння артылерыі УСУ.

Так акупанты рыхтуюцца да перадачы ўкраінскім сілам магутных дальнабойных РЗСА тыпу Himars і M270, піша Defense Express.

Дагэтуль расейцы з 27-й амсбр трымалі свой КП за 3 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай, але цяпер пераносяць яго на 22 км ад папярэдняй лакацыі - у Шагароўку Белгарадскай вобласці.

Журналісты адзначаюць, што, магчыма, перанос каманднага пункта ўзгоднены з кіраўніцтвам, інакш бы да дзеянняў расейскіх вайскоўцаў узніклі б пытанні.

Такім чынам, заключаюць у Defense Express, рашысты сапраўды рыхтуюцца да амерыканскіх РСЗА на поле бою. Ім вядома, што мэтай рэактыўных сістэм стануць іх пункты кіравання войскамі.

ЗША ўжо ўзгаднілі перадачу Украіне магутных рэактыўных сістэм залпавага агню вялікай далёкасці. Таксама відаць, што Амерыка перадасць УСУ і высокадакладныя ракеты са спадарожнікавым навядзеннем, якія могуць трапляць у цэль на адлегласці да 70 км.

Пра пастанову афіцыйна паведамяць на наступным тыдні.

Акрамя таго, стала вядома і пра перадачу Украіне магутнай супрацькарабельнай зброі - наземных пускавых установак з ракетамі «Гарпун». Гэта, са слоў камандавання, дапаможа дэблакаваць Чорнае мора.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках