20 красавiка 2024, Субота, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Бураціі дзецюкоў з Украіны хаваюць кожны дзень»

26
«У Бураціі дзецюкоў з Украіны хаваюць кожны дзень»

Расейкі агітуюць мужоў-акупантаў звальняцца і ўцякаць з фронту.

Расейкі актыўна агітуюць сваіх мужоў пісаць рапарты на звальненне з войска і вяртацца дадому.

Пра гэта сведчыць перахоп тэлефоннай размовы, апублікаваны ўкраінскай разведкай.

Падчас размовы расейскага акупанта з роднымі, ягоная жонка агітуе яго пісаць рапарт на звальненне з войска. Жанчына таксама сцвярджае, што судовы пераслед, якім палохае вайскоўцаў расейскае камандаванне не мае законных падстаў.

Мама акупанта, якая далучаецца да размовы, наракае на ілжывую інфармацыю што да страт, якую падаюць расейскія СМІ: «ЗША – 21 тысяча расейцаў загінула, Украіна ставіць 24. А нашы – 1200, уяві? Гэта ўзрост ад 18 да 25. А хто нам будзе на пенсію зарабляць? Ніхто. Пенсію скасуюць. Карацей, гамон».

Акрамя таго, маці акупанта скардзіцца, што «спецаперацыя» невядома на колькі расцягнецца, а адбудоўваць Украіну ўсё ж давядзецца за кошт расейцаў. Нягледзячы на вайну, распрапаганда «корміць» расейцаў святочнымі канцэртамі.

«Улан-Удэ 99 гадоў - велізарны канцэрт! Да аднаго месца, што ў Бураціі штодня хаваюць дзецюкоў з Украіны. Павінны быць у жалобе... дзяцей патрыятызму кінуліся вучыць... колькі народу, а праўды ані няма», - робіць высновы жанчына.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках