24 красавiка 2024, Серада, 9:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палонны «азовец» Дутчак паставіў на месца расейскіх прапагандыстаў.

6
Палонны «азовец» Дутчак паставіў на месца расейскіх прапагандыстаў.

Украінскі абаронца адказаў на правакацыйнае пытанне пра жыхароў «ЛДНР».

У сетцы з'явілася відэа допыту ўкраінскага вайскоўца Уладзіслава Дутчака - малодшага сяржанта палка «Азоў». Яго апублікавалі расейскія журналісты, паведамляе glavred.info.

Украінскія вайсковец адважна і ганарліва адказвае на ўсе пытанні расейскіх прапагандыстаў, у тым ліку і правакацыйныя. Варта адзначыць, што на ягоным твары няма слядоў магчымых катаванняў.

Як паведаміў сам Уладзіслаў, ён не прымаў непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях, а чытаў вайскоўцам лекцыі па гісторыі, а таксама спрыяў таму, каб яны маглі крытычна думаць.

Украінскі абаронца адказаў на пытанне журналістаў аб тым, хто для яго жыхары «ЛДНР».

«Украінцы. Сярод іх ёсць людзі, якія памыляюцца ў сваіх поглядах, але гэта ўкраінцы такія, як і мы. Рана ці позна мы знойдзем з імі агульную мову. Калі мы не зможам знайсці агульную мову, то я спадзяюся на тое, што мае дзеці і іх дзеці знойдуць агульную мову», - сказаў малодшы сяржант.

Прапагандысты спрабавалі атрымаць пацвярджэнне таго, што «Азоў» датычны да масавых пахаванняў у Марыупалі, аднак вайсковец усё гэта зняпраўдзіў і ганарліва заявіў, што гэта немагчыма.

Малодшы сяржант акцэнтаваў увагу на тым, што ўкраінскі бок абяцаў прыкласці ўсе намаганні для абмену нашых абаронцаў на расейскіх вайскоўцаў.

16 траўня з завода Азоўсталь у Марыупалі ў медыцынскую ўстанову ў Новаазаўску эвакуявалі 53 цяжкапараненых для аказання медыцынскай дапамогі.

Яшчэ 211 чалавек праз гуманітарны калідор былі дастаўлены ў Алэнеўку. Для далейшага вяртання іх дадому будзе праведзеная працэдура абмену, паведаміла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

Паводле звестак брытанскай разведкі, з Азоўсталі выйшла амаль 1700 украінскіх вайскоўцаў. Пры гэтым невядома, колькі абаронцаў Украіны яшчэ застаюцца на тэрыторыі металургічнага камбіната.

Міністарка ў пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны Ірына Верашчук распавяла, што ўкраінскія вайскоўцы выжывалі ў нечалавечых умовах з цяжкімі раненнямі. У першую чаргу ім неабходна нармальная медыцынская дапамога. Паводле яе слоў, украінскі бок працуе над тым, каб эвакуіраваць абаронцаў адразу пасля таго, як іх стан стабілізуецца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках