28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантрактнікі войска РФ чакаюць канца траўня, каб хутчэй збегчы з Украіны

4
Кантрактнікі войска РФ чакаюць канца траўня, каб хутчэй збегчы з Украіны

Новы перахоп размоваў акупантаў СБУ.

Расейскія вайскоўцы, якія сёння ваююць супраць Украіны, масава чакаюць канца траўня. Плануюць «законна» пакінуць тэрыторыю краіны.

Пра гэта паведамляе Telegram-канал Службы бяспекі Украіны.

Выявілася, што ўжо ў канцы траўня заканчваецца 90-дзённы тэрмін правядзення «спецаперацыі», які быў вызначаны расейскім заканадаўствам. Акупанты, якія прыбылі ва Украіну яшчэ ў лютым - жадаюць «законна» пакінуць службу.

«Сказалі, замены не будзе ніякай. Ніхто нас не хоча мяняць, усе адмаўляюцца сюды ехаць. Думаю, напэўна, зараз дасяджу, тры месяцы як стукне - трэба неяк выбірацца. Буду шукаць нешта на грамадзянцы», - паведамляе акупант у перахопе размове.

У той жа час камандаванне спрабуе ўтрымаць жаўнераў: агітуюць і запалохваюць тым, што сапсуюць ім асабістую справу.

«Прыязджаюць, агітуюць там: «Малодшыя класы пішуць вам лісты. Калі вы паедзеце, хто тут застанецца». Палохаюць, што характарыстыку сапсуюць у асабістай справе, але яшчэ нікога гэта не спыніла»,- адзначае акупант.

У відэа прысутнічае ненарматыўная лексіка!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках