20 красавiка 2024, Субота, 4:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркаванне: Сіняпальцага схіляюць да больш актыўнага ўдзелу ў канфлікце

10
Меркаванне: Сіняпальцага схіляюць да больш актыўнага ўдзелу ў канфлікце

Аддача можа «замучыць» Бульбянога Лася.

Тэлеграм-канал «Нік і Майк» дзеліцца назіраннямі і інсайдамі што да сітуацыі, звязанай з вайной супраць Украіны.

1. Крэмль наважыў атакаваць не калі сам будзе гатовы, а калі, паводле ягоных ацэнак, менш за ўсё гатова Украіна. Нагадаем, што гэта з'яўляецца адным з дваровых прынцыпаў, якія ў дзяцінстве засвоіў на Лігаўцы крамлёўскі старац. Але зноў нешта пайшло не так. Наступ агрэсара ўграз, а на некаторых участках украінскае войска перайшло ў контрнаступ.

На фоне такой сітуацыі на фронце, расейскі агрэсар палічыў за лепшае ваяваць у медыяпрасторы, закідваючы ў першую чаргу Еўропу меркаваннямі сваіх агентаў, што «не ўсё так адназначна», «міру не хоча Украіна», «у патэнцыйным сусветным голадзе, вінаватыя санкцыі супраць Расеі, а не блакада ўкраінскіх партоў агрэсарам». У такіх укідах поспехаў больш, чым на поле бою. Адбіваецца стомленасць еўрапейцаў ад вайны і шчодра аплачаныя сябры Крамля з тлустых 2000-ых.

Але Украіна слушна адказвае «на павабныя прапановы аб кампрамісах»: вы хочаце кампрамісу з агрэсарам - вось і аддавайце яму частку сваёй тэрыторыі самі. Можна падарыць Крамлю кавалачак Францыі ці Італіі. Праблему голаду можна вырашыць не кампрамісам з Крамлём, а дэблакадай партоў і пошукам альтэрнатыўных шляхоў транспартавання таго ж збожжа. Мы маўчым пра тое, што гэтыя праблемы можна было прадухіліць, але ўсё ўгразла ў бюракратыі, якая аддае перавагу выказваць заклапочанасць рэальным дзеянням.

Найбліжэйшыя два месяцы хутчэй за ўсё стануць падрыхтоўкай да таго, каб сітуацыя на фронце змянілася на карысць Украіны. Крэмль будзе далей спяшацца, але рэсурсаў, якія дазваляюць разлічваць на поспех, акрамя як у сваім тэлевізары, замала. Дарэчы, у Расеі любілі жартаваць на тэму тэлевізіі Паўночнай Карэі, дзе паўночнакарэйцы выйграюць усе Алімпіяды. Цяпер ужо не так смешна, бо свае ўласныя перамогі засталіся толькі ў гэтым самім тэлевізары.

2. Сінепальцага схіляюць да больш актыўнага ўцягвання ў канфлікт. Але, разумеючы, што перамога не гарантаваная, аграфюрар спрабуе абмежавацца імітацыяй бурнай дзейнасці. Так, даручана стварыць паўднёвае аператыўнае камандаванне. Нядрэнны аналіз, як гэта можа выглядаць на практыцы, паводле спасылцы. Сцісла - практычна ніяк.

Фактычна сюжэт са стварэннем камандавання - менавіта тая самая імітацыя, якая павінна прадэманстраваць крамлёўскаму старцу, што Бульбяны Лось перайшоў ад слоў да справы. Сама па сабе адсутнасць такога камандавання дагэтуль азначае, што «чатыры пазіцыі, з якіх рыхтаваўся напад на Беларусь» не існавалі нават на мапах, якія дагэтуль нікому не былі паказаныя.

У дзеяннях хунты больш імаверным і магчымым бачыцца іншае - перакідка «Іскандэраў» у Берасцейскую вобласць. З гэтых пазіцый можна пагражаць лініям забеспячэння на тэрыторыі Львоўскай вобласці Украіны. Гэта напружвае УСУ больш, чым стварэнне трэцяга камандавання.

Таксама існуе імавернасць актывацыі новай версіі міграцыйнага крызісу на мяжы з Польшчай. На гэты раз прапрацоўваецца дастаўка «ўцекачоў» з Афганістана. Не наўпрост праз менскі аэрапорт (занадта відавочна, ды і няма чым), а праз тэрыторыю Расеі. Гэта павінна адцягнуць польскія сілы ад дапамогі Украіне, заняўшы іх адбіваннем новых правакацый на мяжы. Назіраем за лёсам аэрапорта ў Кабуле, які можа перайсці ва ўпраўленне Эміратаў.

Вельмі магчыма, што пакуль на фронце будзе без змен, беларуская хунта будзе цягнуць час і абмяжоўвацца менавіта імітацыяй. Ваяваць на баку, якія прайграе, аграфюрар не хоча. Яго не задавальняе канцэпцыя «мы ў рай, а яны проста здохнуць», якую актыўна навязвае крамлёўскі старац. Тым больш, што, «па ашчушчэніям» аграфюрэра, старац абыходзіць яго ў гонцы на лафетах. А значыць, зноў можа з'явіцца шанц палавіць рыбку ў каламутнай вадзе. Адразу скажам: гэта вельмі памылковая думка.

Цягнуць час, якога няма, - вось і ўся стратэгія з тактыкай. Імітаваць і гадзіць суседзям: каму - ракетамі, а каму - мігрантамі. На большае вырашыцца складана, бо аддача можа і закатаваць.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках